БЕЛ Ł РУС

Камэнтар рэдакцыі

7.06.2002 / 13:00

Nashaniva.com

№ 21 (283), 7 чэрвеня месяца 2002 г.


камэнтар рэдакцыі

Брава, цэнзар!

Прэм’ер Навіцкі стварыў камісію, мэта якой — “упарадкаваньне правядзеньня сацыялягічных апытаньняў, што адносяцца да рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, выбараў прэзыдэнта, дэпутатаў нацыянальнага сходу і грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, павышэньне іх навуковай верагоднасьці і аб’ектыўнай ацэнкі грамадзкае думкі”. Мяркуецца, што ўсе сацыялягічныя службы павінны будуць прад’яўляць у камісію інфармацыю пра апытаньні і іх замоўнікаў. Прэм’ер Навіцкі, дасягнуўшы вялікіх посьпехаў у пераводзе Беларусі на расейскую валюту, устанаўляе цэнзуру на сацыялягічныя апытаньні і іх вынікі. Брава, цэнзар! Толькі такія рашэньні могуць гарантаваць падзяку зьверху і пападаньне ў гісторыю.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула