Пазьняк перавёў Радыё Рацыя на «наркамаўку»
Пазьняк: «Інтэрнэт‑праект, які робіцца «наркамаўкай» будзе больш пасьпяховы».
Зьмены тлумачыць адзін з каардынатараў праекту журналіст Кірыла Пазьняк:
«Рашэньне прымалася калегіяльна Віктарам Стахвюком, Міколам Маркевічам і мной. Мы палічылі, што інтэрнэт‑праект, які робіцца «наркамаўкай» будзе больш пасьпяховым. Гэта рабілася для таго, каб знайсьці новых чытачоў. Да ўсяго іншага адзначу, што «тарашкевіца» нашых аўтараў была вельмі стракатай і рознай, не было адзінага стандарту. У «наркамаўцы» ён ёсьць, таму зь ёй працаваць прасьцей. Хаця прызнаюся, што некаторыя аўтары пратэставалі з гэтай прычыны. Зрэшты, ніякіх праблем тут ня бачу. Чалавек, які ведае «тарашкевіцу» мусіць ведаць і «наркамаўку». Адзначу, што за гэтыя тры тыдні колькасьць нашых наведвальнікаў узрасла, хаця, мяркую, справа ня толькі ў правапісе, але і ў нашай працы».