БЕЛ Ł РУС

Андрэй Хадановіч. Прамова на Плошчы 20 сакавіка

21.03.2006 / 15:56

Nashaniva.com

Калі ад тэленавінаў сьнег выпадае ў асадак, хоць мала хто сумняваўся ў прагнозах на гэты конт; калі мэтрапалітэн працуе безь перасадак, а нехта па тэлевізары ратуе ўласны азадак з экрана ля дому з надпісам ГАРЫЗОНТ; калі шмат тысяч мабільнікаў разам лічаць гадзіны, тым болей ад іх на плошчы ніякай іншай карысьці — стаяць і чакаць свабоды, бо выбар цяпер адзіны, у велькім і бардза пажондным — хто б там ні трындзеў! — таварыстве; абуць на тры пары шкарпэтак цяплейшыя боты, на злосьць халоднай вайне й атмасфэрнаму фронту, бо выбар цяпер адзіны — стаяць і чакаць свабоды — ад лесьвіцы ў стылі ампір да самага ГАРЫЗОНТУ.

Калі ад тэленавінаў сьнег выпадае ў асадак,

хоць мала хто сумняваўся ў прагнозах на гэты конт;

калі мэтрапалітэн працуе безь перасадак,

а нехта па тэлевізары ратуе ўласны азадак

з экрана ля дому з надпісам ГАРЫЗОНТ;

калі шмат тысяч мабільнікаў разам лічаць гадзіны,

тым болей ад іх на плошчы ніякай іншай карысьці —

стаяць і чакаць свабоды, бо выбар цяпер адзіны,

у велькім і бардза пажондным — хто б там ні трындзеў! — таварыстве;

абуць на тры пары шкарпэтак цяплейшыя боты,

на злосьць халоднай вайне й атмасфэрнаму фронту,

бо выбар цяпер адзіны — стаяць і чакаць свабоды —

ад лесьвіцы ў стылі ампір да самага ГАРЫЗОНТУ.

Фота

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула