БЕЛ Ł РУС

Сабакі — газу!

15.11.2002 / 13:00

Nashaniva.com

***

У аднаго сабакі праз двор праклалі газавую трубу. Граждан ня мог спаць, бо яму здавалася, што тая труба залатая.

У аднаго сабакі была газавая труба. А ў Граждана быў газ і тамбоўскія ваўкі.

Аднаму сабаку адключылі газ. І ён зразумеў, што за газ трэба плаціць. А

Сабака
Граждан, калі яму не далі газу, пакрыўдзіўся, бо ён служыў у Савецкай Арміі не для таго, каб y дзембелі бясцэльна праводзіць маладыя гады.

Адзін сабака граў на піянэрскай трубе, каб разбудзіць дзяцей. А Граждан іграў на газавай трубе, каб яшчэ раз разбудзіць Герцэна.

Адзін сабака захварэў. Патэлефанаваў у хуткую дапамогу. Слухаўку падняў Граждан і сказаў: “Заплаці за газ і сьпі спакойна!”

В.А.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула