Няміга на 400 месцаў
Гісторыю менскае Нямігі ў ХХ ст. можна абазначыць адным словам - "страты". Гістарычная забудова - нізкія двух-трохпавярховыя дамкі, пятлястыя вузкія вулачкі - была зьнішчаная ў 70-80-я.
Ужо ў нашыя дні пад маркай рэстаўрацыі дамы на скрыжаваньні вуліцаў Рэвалюцыйнай і Камсамольскай былі зьнесеныя - заміж іх зьявіліся архітэктурныя муляжы-стылізацыі. Хутка ў тым раёне мае паўстаць яшчэ й паркінг на 400 месцаў, які "разгрузіць" цэнтар Менску ад аўтамабіляў.
Менгарвыканкам ды Мінкультуры ўжо далі згоду на пабудову паркінгу ў гістарычным цэнтры гораду.
Аркады, машыны і шапікі
На думку С.Багласава, рэканструкцыю мусіць зазнаць уся вуліца. Шматпавярховыя дамы Нямігі будуць на вышыні 6,6 м падзеленыя ўздоўж фасадаў гарызантальнымі плятформамі (аркадамі). Гэтыя вузкія (3 м) пешаходныя масткі над праезнай часткай вуліцы паяднаюць Ня-мігу з Ракаўскім перадмесьцем. Стылізаваныя "пад даўніну" (a la Траецкае)
Замоўцамі ў справе пабудовы паркінгу выступаюць фірма "Клясык" і ТАА "Паркінг". Пакуль што яны далі грошай на год археалягічных дасьледаваньняў на Нямізе і аплачваюць працу архітэктара.
Аўтапаркінг разьлічаны на 400 месцаў. Ягоная пабудова, кажа С.Багласаў, дазволіць "разгрузіць" ад аўтамабільных стаянак пляц Волі, вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую. Заяжджаць у паркінг можна будзе з самой Нямігі ды з пляцу Волі. Апроч месцаў для машынаў, у будынку будуць разьмешчаныя гандлёвыя ўстановы.
Праект пераробленай Нямігі выглядае прывабна. Сваё задавальненьне ад убачанага варыянту выказаў вядомы бард Зьмі-цер Бартосік: "Я думаў, там традыцыйная вялізная махіна бу-дзе. Але тое, што я пабачыў, мне спадабалася". Наадварот, злачынствам называе ўсе праекты пабудовы паркінгу ў цэнтры гораду старшыня ТБМ археоляг Алег Трусаў: "На-- Нямізе можна аднавіць да-мы,-- якія стаялі ў XVIII-XIX ст. Гэта ўнікальная магчымасьць".
Паркінг можна рухаць
Супраць пабудовы паркінгу ў гэтым раёне выступае і грамадзкая ініцыятыва "Няміга-1570". Адзін зь яе сяброў, намесьнік стар-шыні Менскай гарадзкой ра-ды Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімер Дзянісаў пэўны, што будаўнікі канчаткова зьні-шчаць рэшткі Халоднай сынагогі 1570 г. "У часе стварэньня праекту не праводзіліся ніякія дасьледаваньні: ні архіўныя, ні археаля-гічныя. Таму архітэктар ня дужа кампэтэнтны ў сытуацыі. Ужо цяпер падмуркі Халоднай сынагогі разбураюцца экскаватарам", - кажа гісторык. Паводле словаў С.Багласава, пабудова тых парэшткаў не закране: "Мы адышлі ў праекце на 25 м ад будынку "Прампраекту", каля якога месьцяцца падмуркі. Калі археолягі скажуць адсунуцца далей - адсунемся".
"Калі ўладам хочацца ставіць паркінг у цэнтры Менску, можна знайсьці шмат іншых месцаў", - зазначае А.Трусаў. І прапануе будаваць яго ў раёне Старажоўкі. "Ніколі, нават у страшныя савецкія часы, не прадугледжваўся паркінг на Нямізе. Паводле ранейшых праектаў, ён плянаваўся ў сквэрыку на рагу Нямігі й Гарадзкога Валу.
Некаму спадабаўся ўчастак
Паводле словаў У.Дзянісава, будаўніцтва паркінгу супрацьзаконнае: "Раён Нямігі - помнік гісторыі, архітэктуры і горадабудаўніцтва дзяржаўнага значэньня, гэта міжнародны помнік першай катэгорыі. Нават паводле савецкіх нарматыўных актаў забаранялася пабудова аўтастаянак на тэрыторыі помнікаў такога ўзроўню. Паркінг - гэта такі ж прамысловы аб'ект, як завод, фабрыка і г.д.! Высновы ўсіх экспэртаў (НВА "Белін-фарм-рэстаўрацыя", Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру, інстытут "Менскгорада") сыходзіліся на тым, што паркінг тут нельга ставіць. Але галоўны архітэктар Менску Аляксандар Чадовіч запатрабаваў даць экспэртнае абгрунтаваньне неабходнасьці яго пабудовы. Выглядае, што некаму гэты ўчастак спадабаўся і гэты нехта хоча тут пабудавацца".
Кіраўнік дэпартамэнту па ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Васіль Абламскі прызнаў, што афіцыйных дакумэнтаў, абгрунтаваньняў на пабудову паркінгу сапраўды няма: "Гэта не архітэктурны праект, а эс-кізны. Вось вырашым прынцыпова, што і як мы хочам бачыць, тады і будзем афармляць патрэбныя дакумэнты".
Аркадзь Шанскі