БЕЛ Ł РУС

"Куш" адменены

29.11.2002 / 13:00

Nashaniva.com

На гэтым тыдні па шматлікіх просьбах віцяблянаў абласное тэлерадыёаб'яднаньне мусіла зьмя-ніць графік выхаду перадачаў, каб адмяніць трансьляцыю перадачы "Большой куш" вытворчасьці расейскай тэлекампаніі СТС.

На імя дырэктара тэлерадыёаб'яднаньня Ўладзімера Мальчыкава прый--шло

некалькі дзясяткаў лістоў, у якіх тэлегледачы Віцебшчыны прасілі

пазбавіць іх ад непрыстойнасьцяў ды брыдкаслоўя, якія дазваляе сабе ў

тэлеэтэры вядучы тае перадачы Атар Кушанашвілі.

Такія прэтэнзіі віцебскія гледачы выказалі й да іншых расейскіх

тэлевядоўцаў - такіх, як Малахаў ды Нагіеў. Аўтары лістоў адзначылі, што

апошнім часам нецэнзурная лаянка зрабілася характэрнай рысаю расейскага

тэлебачаньня.

А.Т., Віцебск

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула