БЕЛ Ł РУС

Эўразьвяз забараніў лёгкія цыгаркi

13.12.2002 / 13:00

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Эўразьвязу 10 сьнежня забараніў прадаваць цыгарэты з пазнакай “light” (лёгкія) і “mild” (мяккія).

Яны, маўляў, уводзяць у зман пакупнікоў і ствараюць уражаньне, што паленьне ня шкодзіць арганізму. Гэтак скончыўся суд паводле пазову спажыўцоў да буйных тытунёвых кампаніяў “Imperial Tobacco” ды “British American Tobacco”. Апроч таго, паводле рашэньня суду, папераджальны надпіс пра шкоду паленьня мусіць займаць цяпер ня менш за 30% плошчы пярэдняга боку цыгарэтнага пачку і ня менш за 40% — задняга.

Да супольнага рашэньня не далучыцца Нямеччына. На яе думку, такія абмежаваньні на рэкляму тытуню падарвуць эканамічныя асновы СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула