БЕЛ Ł РУС

Сабака ўспамінае Каляды

17.01.2003 / 13:00

Nashaniva.com

Адзін сабака пайшоў калядаваць. Дамоў вярнуўся з пустой торбай і п’яны. Граждан таксама калядаваў. Вярнуўся на гусенічным трактары і паўдня разгружаўся.

Да аднаго сабакі прыйшлі калядоўшчыкі. Паслухаўшы сьвяточныя песьні, сабака вынес паўлітра самагонкі і кусок сала. Па дарозе калядоўшчыкі зайшліся да Граждана. Граждан падпаліў сваю хату і схаваўся ў кусты.

Адзін сабака на Каляды пераапрануўся ў казу. Граждан, убачышы казу, прывёў яе дамоў, прывязаў у прыбіральні да ўнітазу і пайшоў у кухню вастрыць касу.

Адзін сабака на Каляды напіўся і трапіў у міліцыю. У гэты ж вечар Граждан прыйшоў да сабачай жонкі і сказаў: «Я вас не скланяю к сажыцяльству, но вы ўчціце: я няп’юшчы і ў мяне ва лбу зьвязда гарыць!..»

В.Ш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула