БЕЛ Ł РУС

Беларусы прадаюць даляры

25.06.2007 / 16:23

Nashaniva.com

Перавышэньне прапановы валюты над попытам экспэрты тлумачаць апераджальным ростам выдаткаў насельніцтва на набыцьцё тавараў у параўнаньні з ростам прыбыткаў.

У першай палове чэрвеня продаж насельніцтвам наяўнай валюты на $0,2 млн перавысіў куплю — аб’ём продажаў склаў $210,2 млн, аб’ём куплі — $210 млн.

У траўні сальда куплі‑продажу склала $13 млн — фізычныя асобы набылі $448,9 млн і $435,9 млн прадалі. Для параўнаньня — леташні паказчык сальда куплі‑продажу складаў $64,5 млн.

Перавышэньне прапановы валюты над попытам газэта «Белорусы и рынок» тлумачыць магчымым апераджальным ростам выдаткаў насельніцтва на набыцьцё тавараў у параўнаньні з ростам прыбыткаў. Вераемна гэта таксама зьвязана з ростам выдаткаў на аплату крэдытаў, будаўнічым бумам ды пачаткам сэзону адпачынаў, адзначае выданьне.

СП, паводле «Белорусы и рынок»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула