БЕЛ Ł РУС

Ім абіраць Папу

3.10.2003 / 13:0

Nashaniva.com

Апоўдні ў нядзелю Ян Павал II абвясьціў імёны 30 новых кардыналаў. Сярод іх — міністар замежных справаў Ватыкану арцыбіскуп Жан-Люі Таран; старшыня Папскай Рады «Justitia et Pax», міністар грамадзка-палітычна-эканамічных справаў арцыбіскуп Рэната Марціна і яшчэ пяць дзеячоў Рымскай курыі.

У сьпісе таксама 19 «мясцовых» біскупаў — тры італьянскія, два францускія і па аднаму з ЗША, Нігерыі, Судану, Шатляндыі, Бразыліі, Індыі, Віетнаму, Гватэмалы, Вугоршчыны, Канады, Ганы, Харватыі, Аўстраліі, Гішпаніі. Сан нададзены таксама шэрагу заслужаных тэолягаў, у ліку якіх паляк, былы выкладчык Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту Станіслаў Нагі і тэоляг Папскага дому (прыдворны спэцыяліст) швайцарац Жорж Кацье.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула