БЕЛ Ł РУС

«Sonorus» як дабро і ліха

3.10.2003 / 13:00

Nashaniva.com

Філярманічны сэзон пачаўся Сымфоніяй №11 Зьмітра Смольскага і абвастрэньнем канфлікту між дырэкцыяй і аркестрам.

У адной з кнігаў пра Гары Потэра напісана: калі навесьці на чалавека чарадзейную палачку і сказаць «Sonorus», ягоны голас стане гучнейшым у некалькі разоў. Артысты Дзяржаўнага сымфанічнага аркестру часта паўтараюць: «Sonorus», «Sonorus». І ня толькі таму, што ў халоднай залі былога кінатэатру «Сучасьнік» іх інструмэнты губляюць голас.

1 верасьня вандроўнае існаваньне філярманічных калектываў мусіла скончыцца адкрыцьцём сэзону ў адноўленым будынку. Аднак раптам высьветлілася, што ад Філярмоніі засталіся толькі муры. Для сканчэньня рэканструкцыі спатрэбіцца ў два разы болей грошай, чым плянавалася спачатку, і рамонтныя работы зацягваюцца на няпэўны тэрмін.

Тут болей прыдалася б заклінаньне «Ruparo», з дапамогаю якога сапсаваны прадмет робіцца як новы. Але аркестранты ўпарта паўтараюць: «Sonorus», «Sonorus». Бо гэтак завецца музычны калектыў, якім паралельна кіруе дырэктар Філярмоніі Аляксей Шут. Некаторыя бачаць у гэтым калектыве дадатковую крыніцу заробку; іншыя — крыніцу ліха, якое перасьледуе аркестар.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула