БЕЛ Ł РУС

Фрагмэнт вялікага палатна

10.10.2003 / 13:00

Nashaniva.com

6 кастрычніка Вярхоўны суд вынес свой вэрдыкт у справе «Праваабаронцы супраць праваахоўнікаў». Беларускі Хельсынскі камітэт абскарджваў правамоцнасьць папярэджаньня ад 15 жніўня. Мінюст вынес яго за… адсутнасьць двукосьсяў у назьве арганізацыі на блянку і няправільнае афармленьне пячаткі БХК. Падчас перарэгістрацыі БХК у 1999 г. аніякіх прэтэнзіяў да пячаткі Мінюст ня меў.

Пазыцыі БХК у судзе адстойвалі намесьнік старшыні аб’яднаньня Гары Паганяйла і адвакат Алег Гулак. Іх довады: пунктуацыйная памылка ў блянку мае тэхнічны характар, выносіць за яе папярэджаньне — занадта суровае пакараньне (два папярэджаньні — ужо падстава для ліквідацыі арганізацыі). Мінюст у асобе Аляксандра Харытона стаяў на тым, што гэты дзяржаўны орган мае права выносіць папярэджаньне грамадзкім арганізацыям за ўсялякае парушэньне любога закону.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула