БЕЛ Ł РУС

У Італіі зьнікла беларуская дзяўчынка‑сірата

25.06.2007 / 18:46

Nashaniva.com

Яна пайшла на вуліцу і не вярнулася.

У паўднёвай італьянскай правінцыі Апулія (Puglia) зьнікла 15‑гадовая дзяўчынка‑сірата, якая знаходзілася тут у сваіх прыёмных бацькоў.

Дзяўчына зьнікла ў мінулую пятніцу. Яна папярэдзіла, што пойдзе гуляць і сустрэцца зь сябрамі, але так і не вярнулася дахаты.

Дзяўчына кепска размаўляе па‑італьянску, нягледзячы на тое, што прыяджае ў Апулію не ўпершыню.

Як паведамляюць італьянскія СМІ дзяўчыну шукаюць карабінэры і гелікоптэр.

Паводле РІА "Новости"

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула