БЕЛ Ł РУС

Намесьнік міністра адукацыі: У Італіі зьнікла не беларуская дзяўчынка, а расейка

25.06.2007 / 20:21

Беларускія дзеці ў Італіі не знікалі. Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік міністра адукацыі Таццяна Кавалёва.

Нагадаем, як перадало РІА Новости, 15‑гадовая беларуска, гасцяваўшая ў італьянскай сям’і ў паўднёвай вобласці Апулія, знікла 22 чэрвеня. Яна папярэдзіла дарослых, што пойдзе гуляць і сустрэнецца з сябрамі, але дамоў не вярнулася.

«У тэлефоннай размове пасол Беларусі ў Італіі паведаміў, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Быў факт знікнення расійскай дзяўчынкі, але яна ўжо знайшлася», — паведаміла Т.Кавалёва.

Намеснік міністра адукацыі зазначыла, што ў Апуліі адпачываюць беларускія дзеці, але ніхто з іх не знікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула