БЕЛ Ł РУС

У Латвіі мінімальны заробак будзе як у Беларусі сярэдні па краіне

27.06.2007 / 15:48

Nashaniva.com

З 1 студзеня афіцыйны ўзровень мінімальнага заробку ў Латвіі складзе 160 латаў, або 662 тыс. беларускіх рублёў.

З 1 студзеня 2008 г. у Латвіі будзе ўсталяваны новы афіцыйны ўзровень мінімальнага заробку — 160 латаў (662 тыс. беларускіх рублёў), а мінімум, што не абкладаецца падаходным падаткам, павысіцца з 50 да 80 латаў.

Такі сьмелы крок, зазначае латвійская прэса, учора зацьвердзіў Кабінэт міністраў, нягледзячы на папярэджаньні, што гэта можа выклікаць рост інфляцыі і дэфіцыт у бюджэце.

Цяперашні латвійскі «мінімум» (120 латаў, або 496,6 тыс. беларускіх рублёў) — адзін з самых нізкіх у краінах Эўразьвязу — меней паводле закону плацяць толькі ў Румыніі і Баўгарыі. Цяпер ён будзе болей на 30 адсоткаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, сярэдні налічаны заробак работнікаў па краіне ў траўні 2007 г. склаў 686 852 рублі (г.зн. 166 латаў або 320 даляраў ЗША).

У 1930-ыя Латвія была для жыхароў Заходняй Беларусі адной з самых папулярных краінаў працоўнай эміграцыі. Крыху больш нашых суайчыньнікаў зьяжджалі толькі ў Канаду і Аргентыну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула