БЕЛ Ł РУС

«Крамбамбуля» са Скрыпкам

7.05.2004 / 13:00

Nashaniva.com

21 траўня ў КЗ «Менск» адбудзецца супольны канцэрт «Вопляў Відаплясава» з шоў-праектам «Крамбамбуля».

Як нам паведаміла прадусарка «Каралёў раёну» Ганна Вольская, ідзе праца над сынглам, у які ўвойдуць новыя песьні з будучага «Сьвяточнага альбому» («23 февраля» і «Дарагія жэншчыны»), а таксама з «Крамбамбулі ўсходняй» ды некалькі песень, сьпетыя з Алегам Скрыпкам. Алег прасьпявае з Вольскім «Песьню суседзяў» і «Песьню турыстаў». Уласна, у КЗ адбудзецца прэзэнтацыя гэтага міні-альбому з удзелам Вольскага, Кулінковіча, Абасавай і Міхалка (хоць ягоны ўдзел яшчэ пад пытаньнем). Натуральна, прагучаць старыя гіты («Госьці», «Абсэнт», «Бэля»). Вядуцца перамовы з цыркачамі, што маюць паказаць шоў. Потым гледачоў чакае вялікі сольны канцэрт украінскіх гасьцей. Пачатак «інтэрнацыянальнага шоў» а 19-й. Квіток каштуе 12000—50000.

Сяргей Будкін

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула