У Беларусі зьнікаюць вуліцы Леніна
Полацкія ўлады вырашылі вярнуць гістарычнае імя вуліцы Леніна.
Полацкія ўлады вырашылі вярнуць гістарычнае імя вуліцы Леніна. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Аляксандр Адзіночкін падчас сустрэчы з калектывам нацыянальнага полацкага гісторыка‑культурнага музея‑запаведніка.
Ужо сёлета ўвосень яна атрымае назву Вялікая, якую насіла ў сярэднявеччы і да канца XVIII стагоддзя. Пасля вуліца мела назву Ніжнепакроўскай, а падчас савецкай улады атрымала імя правадыра сусветнага пралетарыяту, перадае Еўрарадыё.
Мясцовыя ўлады таксама мяркуюць зрабіць вуліцу Вялікую цалкам пешаходнай.