БЕЛ Ł РУС

Палёгка для прызыўнікоў

27.06.2007 / 20:30

Nashaniva.com

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Палата прадстаўнікоў 27 чэрвеня прыняла ў другім чытанні змяненні і дапаўненні ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Як адзначыў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі, папраўкі канкрэтызуюць падставы для прадастаўлення адтэрміноўкі ад прызыву, вайсковага ўліку, праходжання ваеннай службы і службы ў рэзерве.

Паводле слоў дэпутата, дакумент прадугледжвае адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую службу і службу ў рэзерве не толькі для грамадзян, якія вучацца ў магістратуры, аспірантам і дактарантам, што займаюцца толькі на дзённай форме навучання, але і для выпускнікоў прафесійна‑тэхнічных вучылішчаў для працягу адукацыі, для аспірантаў і дактарантаў любой формы навучання на ўвесь яго перыяд. Згодна з законапраектам, не будуць прызывацца на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве грамадзяне, жонкі якіх цяжарныя, незалежна ад тэрміну цяжарнасці.

Тацяна Каравянкова, БелаПАНф>

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула