БЕЛ Ł РУС

Аплявуха Белнэту

18.06.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Справа Караленкі скончылася лагодным — тры базавыя велічыні — штрафам, як за дробнае хуліганства. Але быў прызнаны той факт, што распаўсюджваньне музычных файлаў у Інтэрнэце — правапарушэньне.

Між тым у нашых умовах распаўсюджваньне музыкі, літаратуры, інфармацыі праз Інтэрнэт — справа ня толькі патрэбная, але і карысная.

Нарэшце прагрэс дайшоў і да Беларусі! Падобныя пытаньні турбавалі цывілізаваны сьвет зь сярэдзіны 90-х, калі зоркі шоў-бізу падзяліліся на дзьве часткі: адны казалі, што распаўсюд іх твораў праз Інтэрнэт (няхай і без дазволу) будзе толькі спрыяць папулярнасьці, другія, як, напрыклад «Metallica», былі катэгарычна супраць, называючы разьмяшчэньне іх твораў у фармаце .mp3 пірацтвам.

Натуральна, што зьяўленьне музыкі ў Інтэрнэце балюча ўдарыла па буйных гуказапісвальных кампаніях, бо зьявілася альтэрнатыва СD: цяпер кожны амаль за бясплатна можа запісаць сабе зборнік. Колькасьць сайтаў з музыкай у .mp3 няўмольна расьце і нават складае канкурэнцыю парнасайтам. Музычная грамадзкасьць мусіць з гэтым фактам папросту зьмірыцца, некаторыя ж зоркі нават пачалі запісваць інтэрнэт-альбомы. Зусім нядаўна, напрыклад, Джордж Майкл абвясьціў, што ягоныя новыя песьні можна будзе знайсьці толькі ў Інтэрнэце, на дыску выдавацца яны ня будуць.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Будкін, sb1@tut.by

Пяцёрка самых папулярных інтэрнэт-сайтаў, дзе можна знайсьці .mp3 айчынных музыкаў (паводле Akavita.by):

1) Music.tut.by;

2) Music.fromby.net;

3) Westrecords.by;

4) Tvr.by/rus/crossparad;

5) Pesniary.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула