БЕЛ Ł РУС

Дук пашырыў Полацак і састарыў Асьвею

6.08.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Полацкі археоляг, выкладчык ПДУ Дзяніс Дук завяршыў сёлета дасьледаваньні Запалоцкага пасаду.

Археолягі выявілі, што Полацак у XII ст. займаў значна большую плошчу, чым лічылася дагэтуль. Непадалёк ад дзьвінскага берагу, за некалькі соцень мэтраў на захад ад мяжы гораду, удалося раскапаць рэшткі абарончага валу і вежы XI—XII ст., сядзібы гараджан. На думку маладога полацкага археоляга, агулам пасад займаў плошчу каля 50 га.

А апошні тыдзень ліпеня Дзяніс Дук з калегамі шукаў рэшткі старажытнай Асьвеі. Летась мястэчка адзначыла 500-годзьдзе ад першай згадкі ў гістарычных крыніцах. Дз.Дук састарыў яго роўна на столькі ж: знайшоў культурны слой, датаваны XI ст.

ВК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула