БЕЛ Ł РУС

Праграма Каліноўскага, аб’ект ярасьці

28.06.2007 / 20:51

Nashaniva.com

Ніводнае пачынаньне апазыцыі не выклікала за апошні час такога раздражненьня, нават ярасьці ўладаў, як Праграма Каліноўскага. Камэнтар рэдакцыі

Ніводнае пачынаньне апазыцыі не выклікала за апошні час такога раздражненьня, нават ярасьці ўладаў, як Праграма Каліноўскага.

Даючы магчымасьць якаснага навучаньня за мяжой усім студэнтам, выключаным з унівэрсытэтаў, Праграма гарантуе актывістам нацыянальнага руху моцны імунітэт.

На гэтым тыдні да яе зноў прыцягнутая ўвага.

Па‑першае, распачаўся другі набор на яе. Яе арганізатары зрабілі высновы з памылак мінулага году, і сёлета адбор шчыльнейшы, чым летась.

Па‑другое, нейкая з спэцслужбаў напару з БТ арганізавала чарговы «скандал», скіраваны на дыскрэдатацыю Праграмы.

А як грамадзкая думка ацэньвае праграму пасьля году яе дзеяньня? Вынікі апытаньня на сайце nn.by: 70% ставяцца да Праграмы Каліноўскага пазытыўна. Гэта больш чым добры паказчык для «opportunity», даступнай ня ўсім. Грамадзтва бачыць у Праграме шанец вышкаліць эўрапейскага ўзроўню спэцыялістаў для будучай Беларусі.

Камэнтар рэдакцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула