БЕЛ Ł РУС

Расейскі кашмар

3.09.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Тэракты робяцца штодзённымі і набываюць усё больш варварскія формы.

Абсурдна патрабаваць міру, захопліваючы дзяцей у закладнікі. Ня міру і не незалежнасьці, а сусьветнае крыві хочуць гэтыя тэрарысты. Аднак мы ня мусім забывацца, што суаўтары гэтага варварства — аднавіцелі «канстытуцыйнае законнасьці» ў Чачэніі. Праз дывановыя бамбёжкі, патаптаньне нацыянальнае годнасьці і выбарчыя фарсы думалі яны назаўжды вырашыць пытаньне «аднаго народу». А цяпер паціраюць рукі, што чачэнскі супраціў будзе асацыявацца з скуралупамі. Гора грамадзтву, якое няздольнае цьвёрда сказаць сваё «Не — вайне».

Як дзіўна, што дагэтуль яшчэ ў Беларусі знаходзяцца людзі, якія лічаць патрэбным прывязаць, а з часам і далучыць Беларусь да расейскае прасторы.

Барыс Тумар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула