БЕЛ Ł РУС

Кааліцыя ў складзе аднае партыі

1.10.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Ад Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» балятуюцца толькі кандыдаты Народнай грамады.

У штабе партыі Статкевіча цешацца невялікай перамогаю: 21 верасьня партыя дабілася рэгістрацыі кандыдата, які балятуецца ў Барысаве разам зь Сяргеем Салашам (БНФ) і дэпутатам палаты Віктарам Гумінскім, — рэдактара «Борисовских новостей» Анатоля Букаса. Усяго ад Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» ідуць 29 кандыдатаў.

Адначасова Народнай грамадзе пагражае зьняцьце кандыдатаў ад Віцебшчыны. Упраўленьне юстыцыі давяло да ведама партыі, што Будтрэст №9 датэрмінова разарваў дамову арэнды офісу зь юрадрасам, падпісаную з абласной арганізацыяй Народнай грамады. Дзевяці кандыдатам-народаграмадоўцам пагражае зьняцьце з дыстанцыі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Глеб Хмяльніцкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула