БЕЛ Ł РУС

Ніякай свабоды

15.10.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Менскі аблвыканкам вызначыў пералік свабодных гандлёвых плошчаў у Слуцку — па дзесяці адрасах, — дзе жадаючыя займець офіс ці прыватную краму могуць атрымаць у часовае карыстаньне месцы.

Першы аўкцыён па продажы плошчаў адбудзецца ў другой палове кастрычніка. Ці можна ўявіць сабе нешта падобнае ў суседняй Польшчы, каб кіраўніцтва ваяводзтва давала дазвол мясцовым уладам на тое, якія плошчы ім можна вызначаць на аўкцыён? А ў нас у глыбінцы, выходзіць, выканкамы пазбаўлены права вызначаць, што і дзе лішняе прадаць на тым жа аўкцыёне. Там, у суседзяў, за мяжой, магазыны прыватныя, а тут амаль усе пакуль дзяржаўныя.

Міхась Кутнявецкі, Слуцак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула