БЕЛ Ł РУС

«Качар» Салей стаў «барсам»

29.10.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Абаронца клюбу Нацыянальнае хакейнае лігі і зборнай Беларусі Руслан Салей на час лякаўту ў НХЛ будзе выступаць за клюб расейскае супэрлігі «Ак Барс» (Казань).

Салею даюць у сталіцы Татарстану кватэру і аўтамабіль. Нарачоная хакеіста Бэці пакуль застаецца ў Каліфорніі.

Напэўна, падпіша аналягічны кантракт зь «Белымі барсамі» і ўладальнік Кубку Стэнлі-2004 галкіпер «Тампы» Мікалай Хабібулін. Адзначым, што яго «сваталі» ў Менск, адкуль паходзіць жонка, і менавіта сюды Хабібулін прывозіў у чэрвені Кубак Стэнлі. Але галкіпер едзе ў Казань, дзе, паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрымае 6 млн даляраў за сэзон. Наўрад ці які б зь беларускіх клюбаў пацягнуў такі кантракт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула