БЕЛ Ł РУС

Два беларускія словы

19.11.2004 / 13:00

Nashaniva.com

На нядаўна прэзэнтаваным сайце Віцебскага гарвыканкаму (gorod.vitebsk.by) толькі два беларускія словы — «Віцебск» у шапцы і назва беларускага тэатру «Лялька» ў пераліку культурных устаноў гораду.

Улады і аўтары сайту з дызайн-студыі «Прамэтэй» не заўважылі супярэчнасьці з прыведзенай на адной са старонак статыстыкай: 77% віцебскага насельніцтва складаюць беларусы. Удвая болей беларускіх слоў на сайце Віцебскага аблвыканкаму: тут па-беларуску напісана яшчэ назва абласной адміністрацыі.

Міхал Чарвінскі, Віцебск

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула