БЕЛ Ł РУС

Пра гутарку з Вугляніцам

19.11.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Гутарка мяне, мякка кажучы, абразіла.

Абразіла таму, што мяне, 35-гадовага мужыка, абазвалі падлеткам. А гэтыя «падлеткі», рызыкуючы жыцьцём, баранілі і бароняць Бацькаўшчыну (у тым ліку вашага «пісьменьніка»). Гэтыя падлеткі ахвяравалі здароўем. Гэтыя «падлеткі» зрабілі ўсё, каб Беларусь была вольнаю, і ня іх віна, што, наклаўшы ў порткі, у вырашальны час палітыкі разьбегліся па сваіх катэджах ды віленскіх кватэрах.

Прыйдзе час, калі кожны адкажа за свае словы, свае ўчынкі, за тое, што зрабіў і чаго не зрабіў, а мог бы зрабіць.

Воюш, Берасьце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула