БЕЛ Ł РУС

Кузьня беларускіх піратэхнікаў

19.11.2004 / 13:00

Nashaniva.com

17 лістапада філялагічны факультэт БДУ адзначае 65-годзьдзе.

Быць філёлягам у Беларусі — амаль тое самае, што піратэхнікам у Чачэніі. Сапраўдны філёляг прыцягвае ўвагу з усіх бакоў.

У выбуховай атмасфэры беларускае гуманістыкі, з дапамогай эўрапейскай мэтадалёгіі, філялягічныя факультэты маглі б штогод гартаваць для краіны сотні спэцыялістаў высокае пробы, якія б прафэсійна працавалі над стварэньнем прывабнага вобразу сучаснае Беларушчыны. Так, нават без найноўшых мэтодык навучаньня, у выніку лёгкага аслабленьня ідэалягічных абцугоў у 60-я зьявілася «філялягічнае пакаленьне» літаратараў. Яго дэмакратычны запал перадвызначыў кірунак далейшага разьвіцьця прыгожага пісьменства, а пазьней дапамог краіне ўтрымаць незалежнасьць. А глытка свабоды, дадзенага ў 90-я, было дастаткова, каб філфак БДУ дагэтуль заставаўся агмянём беларускае культуры і гадавальнікам паэтаў і палітыкаў.

Якой мы пабачым Беларусь празь дзесяць гадоў? Якія кніжкі будзем чытаць? Гэта залежыць і ад таго, што сёньня адбываецца ў сьценах філфаку БДУ — галоўнае кузьні «піратэхнікаў». Тэма нумару — Беларускі Філфак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула