БЕЛ Ł РУС

Прышчэпка супраць грыпу бясплатная

26.11.2004 / 13:00

Nashaniva.com

Кожны ахвотны можа зрабіць вакцынацыю па месцы жыхарства

Штогод у Беларусі на грып хварэе ад 250 тысяч да мільена чалавек. За апошнія пяць гадоў у краіне ад грыпу памерла каля 60 чалавек. Паводле прагнозаў Нацыянальнага цэнтру грыпу, эпідэмія пачнецца ў сярэдзіне студзеня. Шмат хто задае сабе пытаньне: ці варта рабіць прышчэпку? І як?

Грып — гэта вельмі небясьпечнае віруснае захворваньне, якое прыводзіць да цяжкіх ускладненьняў, а часам нават да сьмерці. Хвароба праходзіць з высокай тэмпэратурай, болем галавы і мускулаў, агульнай млявасьцю. Менавіта таму дактары раяць абавязковую вакцынацыю групам павышанай рызыкі, да якіх належаць людзі з захворваньнямі дыхальнай, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сыстэм, нырачнай недастатковасьцю, асобам, старэйшым за 65 гадоў, тым, хто працуе зь людзьмі.

Вакцынацыя ў некалькі разоў больш эфэктыўная, чым агульнаўзмацняльныя і гомэапатычныя сродкі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Трафіменка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула