Украінская антыглябалісцкая рэвалюцыя
Фэномэн Юшчанкі як рэакцыя дробнага буржуа на жахі буйнога капіталу
Калі вы сапраўды падтрымліваеце Юшчанку, ня вешайце на рукаве «памаранчаву стрычку», ня псуйце сьцяну знакам трызуба або слоганом «Так!». Пайдзіце ў найбліжэйшы камок і набудзьце цукеркі крамянчускай фабрыкі «Рашэль». Яе дырэктар Парашэнка — галоўны спонсар «Нашай Украіны» і 5-га тэлеканалу. Як, дарэчы, і кампанія Юліі Цімашэнкі, галоўны офіс якой знаходзіцца не ў нацыяналістычным Львове, а ў расейскамоўным Днепрапятроўску. Мала таго, падчас апошняй прыватызацыі «Крыварожсталі» Юшчанка прапанаваў прадаць былы флягман айчыннай мэталюргіі расейскаму бізнэсмэну Мардашову. Асноўны пафас юшчанаўскай крытыкі тэндэру, які досыць скандальна выйгралі «доны», — «Танна прадалі! Або прадаваць маскалям дорага, або ўвогуле не прадаваць». Нарэшце, Юшчанку сёньня настолькі патрэбны левы электарат, што апошнім часам ён, акрамя вершаў і тэкстаў Бібліі, пачаў цытаваць Леніна і, у адрозьненьне ад Януковіча, паабяцаў за тры месяцы вывесьці ўкраінскіх жаўнераў з Іраку.
Пагадзіцеся, гэтыя прыбамбасы слаба пасуюць тыражаванаму ў расейскіх СМІ міту: Юшчанка — бандэравец-заходнік, які ня можа заснуць, не забіўшы за день хаця б аднаго маскаля.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Лёлік Ушкін