БЕЛ Ł РУС

Прэзэнтацыя з трыма «не»

3.12.2004 / 13:00

Nashaniva.com

26 лістапада ў клюбе «Леа» ўрэшце адбылася прэзэнтацыя ліцэйскага дыску «Веру ў цябе».

Першая спроба прэзэнтаваць праграму не ўдалася: у траўні зь невядомых прычынаў ліцэістам адмовіў клюб «Рэактар», у жніўні тое ж адбылося ў «Бліндажы». Цяпер арганізатары абмежаваліся мінімальнаю рэклямаю, каб не прыцягваць увагі чыноўнікаў. Але заля была амаль запоўненая.

Напярэдадні дырэкцыя клюбу выставіла арганізатарам тры ўмовы: не прыцягваць «забароненых гуртоў», не згадваць «забароненага Ліцэю», не выкарыстоўваць «беларускага афармленьня» і «палітыкі».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

ЛР

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула