БЕЛ Ł РУС

Рок бяз лаянкі

10.12.2004 / 13:00

Nashaniva.com

4 і 5 сьнежня ў Полацкім палацы культуры адбыўся фэст «Рок па-над Полацкам», у якім узялі ўдзел тры дзясяткі гуртоў.

Гэта адбор на юбілейнае «Рок-кола», што адбудзецца ў траўні 2005 г. Ад удзельнікаў патрабавалася прэзэнтаваць тры песьні — абавязкова беларускамоўную, аўтарскую і кавэр на вядомы твор. Акрамя таго, у рэглямэнце былі прапісаны правілы паводзінаў на сцэне: нельга паліць і брыдка лаяцца.

Сярод ляўрэатаў — група «Анці» з Наваполацку, якую пры ўдалым зьбегу абставін можа чакаць слава «Ляпісаў».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін, Полацак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула