БЕЛ Ł РУС

Студэнты ратуюць Крэва

14.01.2005 / 13:00

Nashaniva.com

Хачу распавесьці пра моладзевае краязнаўчае таварыства «Этна». Улетку, заручыўшыся падтрымкай Мінкульту, «Этна» пачала працы ў Крэўскім замку. Дзяўчаты ў гэты час працавалі ў наваствораным этнаграфічным музэі. Хлопцы цягалі камяні на муры, латалі найбольш небясьпечныя месцы. Але народнае выслоўе-праклён «Каб ты на Крэва камяні цягаў» не пра іх. Тут усё па сваёй волі. Нават увосені сябры таварыства штовыходныя выбіраліся ў Крэва, каб дакончыць распачатае. Працы багата, бо руіны Крэўскага замку ў вельмі кепскім стане. Таму «Этна» запрашае ўсіх неабыякавых да гістарычнай спадчыны да супрацоўніцтва.

Вольга Чайчыц, Volhachaichyts@yandex.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула