БЕЛ Ł РУС

Алесь Аркуш

14.01.2005 / 13:00

Nashaniva.com

* * *

спасылацца на свой узрост

звычка дзяцей і старых

я яшчэ маленькі!

а ты ведаеш колькі мне гадоў?!

пасьміхнешся — працягнеш цукерку

або падбадзёрваючы пахлопаеш па плячы

маўляў які гэта ўрост — для жыцьця

а для сьмерці?

для сьмерці

усе ўзросты аднолькавы

* * *

нечакана разышліся хмары

і вызірнула сонца

нават разгубіўся

так даўно чакаў і жадаў

гэткага дню

што й ня ведаю

з чаго пачаць

Поўны чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Полацак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула