БЕЛ Ł РУС

Позна

18.02.2005 / 13:00

Nashaniva.com

Падольская — не тыповы канвэерны прадукт «Фабрыкі зорак», хоць менавіта расейскі шоў-праект дапамог ёй выявіць свой талент.

Падольскай ня шэнціла ў Беларусі, яна была вечна другой — і на «Славянскім базары», і на адборы «Эўравізіі». Расейскія прадусары зрабілі яе зоркай. За пару месяцаў яна займела папулярнасьць, імідж і першы альбом, зроблены у тэхнічным сэнсе бездакорна. Прадусуюць сьпявачку Іосіф Прыгожын і Віктар Дробыш, якія прасунулі не адну поп-зорку (Валерыя, Авраам Русо). Сярод тыповых поп-стандартаў на альбоме ёсьць і беларуская «Рэчанька», зробленая з разынкай — па-сучаснаму цікава і па-народнаму кранальна. Сама сьпявачка акрэсьліла мэту свайго ўдзелу ў «Фабрыцы»: набыць досьвед і ўславіць свой родны Магілёў. Апошняе дасягнута.

Адзнака: 7 (з 10).

Сяргей Будкін

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула