БЕЛ Ł РУС

Вольга Іпатава: «Я ўскладаю пэўную надзею»

25.02.2005 / 13:00

Nashaniva.com

«НН»: Вы паставілі свой подпіс пад зваротам руху «Воля народу». Вы бачыце ў Аляксандру Казуліну агульнанароднага лідэра?

ВІ: Я паставіла свой подпіс пад зваротам да беларускага народу, бо ўскладаю пэўную надзею на гэты рух. У сёньняшняй сытуацыі трэба, прабачце за выраз, падтрымліваць усё, што варушыцца. Пэўная доля скептыцызму, вядома, у мяне ёсьць. Я падпісалася пад зваротам са спадзяваньнем, што гэты чалавек дапаможа зьмяніць нешта да лепшага. Я перакананая, што ў беларускі рух трэба прыцягваць як мага больш людзей і рабіць іх нашымі саюзьнікамі.

«НН»: Казулін заявіў, што мы павінны зрабіцца «эўрапейскімі расейцамі». Як вы гэта пракамэнтуеце?

ВІ: Мы абурыліся, але я думаю, што гэта ўсё-такі выпадковая агаворка. Калі ж гэта не агаворка, а пазыцыя, дык мы, вядома, будзем супраць.

Апытваў АК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула