БЕЛ Ł РУС

Камсамол падвядзе вынікі 25 Сакавіка

4.03.2005 / 13:00

Nashaniva.com

Моладзевая ініцыятыва «Вока» распачала збор подпісаў з патрабаваньнем да ўладаў, каб на беларускіх тэлеканалах вяшчаньне вялося на 50% па-беларуску.

Г.зн. каб улады выконвалі хаця б тыя законы, што самі панапісвалі. Хоць і лічба ў 50% для Беларусі несправядлівая, бо ў нашых «блакітных экранах» расейскіх каналаў удвая болей, чым беларускіх. Але моладзь патрабуе рэальнага.

Каардынатар «Вока» Віталь Дабранач тлумачыць: каб далучыцца да іх, варта альбо самому запоўніць адпаведны блянк і паставіць подпіс, альбо зайсьці на іхні сайт tv.iatp.by і пераслаць электронны варыянт ліста, альбо накіраваць звычайны ліст у адвольнай форме непасрэдна на імя міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча. Копіі сабраных лістоў будуць скіраваныя й на адрас старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ўладзімера Мацьвейчука. На сёньня гэтакіх лістоў назьбіралася пад тысячу.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

ГК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула