БЕЛ Ł РУС

Які час, такі і «Лёс»

4.03.2005 / 13:00

Nashaniva.com

Ва УП «Лёс» гораду Барані, што пад Воршай, пры канцы кастрычніка выйшлі загады аб памяншэньні прэміяльных работнікам прадпрыемства з 30% да 5—10% заробку.

Прычым загады былі аформлены «задняй датай». На неадпаведнасьць загаду заканадаўству зьвярнуў увагу незалежны прафсаюз, але безвынікова. Мясцовая арганізацыя Свабоднага прафсаюзу на чале з Васілём Леўчанкавым зьвярнулася ў пракуратуру.

І пракуратура прызнала памяншэньне прэмій незаконным на падставе неўзгадненьня рашэньня з прафкамам. На той жа падставе пракурор Воршы палічыў незаконным і павышэньне заробкаў на прадпрыемстве і даслаў пратэст дырэктару УП «Лёс». Дырэкцыя вымушана была фармальна панізіць заробак і зноўку павысіць з выкананьнем усіх фармальнасьцяў. Вярнуўся і былы памер прэміяльных.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Арцём Лява

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула