БЕЛ Ł РУС

Біл Гейтс ужо ня самы багаты ў сьвеце

4.07.2007 / 15:32

Nashaniva.com

Мэксыканскі бізнэсовец Карляс Сьлім, які працуе на рынку тэлекамунікацыяў, апярэдзіў Біла Гейтса ў сьпісе найбагацейшых людзей сьвету.


Той самы Сьлім

Мэксыканскі бізнэсовец Карляс Сьлім, які працуе на рынку тэлекамунікацыяў, апярэдзіў Біла Гейтса ў сьпісе найбагацейшых людзей сьвету — сьцьвярджае мэксыканскі інтэрнэт‑партал, прысьвечаны фінансавай тэматыцы.

Маёмасьць Сьліма актуальна ацэньваецца ў 67,8 млрд даляраў, Біла Гейтса — толькі ў 58, млрд.

Мэксыканец прасунуўся на першае месца рэйтынгу дзякуючы 27‑адсоткаваму ўзросту кошту акцыі яго кампаніі — America Movil. Бізнэсовец валодае 33% удзелаў у гэтым найбуйнейшым у Лацінскай Амэрыцы апэратары мабільнай сувязі.

Вольга Данішэвіч паводле wiadomosci.wp.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула