БЕЛ Ł РУС

Правілы здыманьня для закаханых гледачоў

8.04.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Хітрыя пракатчыкі, каб прывабіць у кінатэатры аматараў «салёненькага», назвалі карціну надзвычай адмыслова. Але ў арыгінале назва фільму гучыць як «Hitch» — і гэта лёгкая, цнатлівая і рамантычная камэдыя, дзе закаханыя дзяўчынкі трымаюць у галавах томік «Рамэо і Джульеты», а хлопцы (якім за 30) ня ведаюць, як цалавацца.

Чарнаскуры Алекс Хітч (Уіл Сьміт), вядомы ў горадзе як доктар Свацьця, дапамагае безнадзейна закаханым мужчынам дабівацца прызнаньня ў лепшай паловы чалавецтва. Галівудзкі амур, які здольны распаліць каханьне паміж сібірскім мужыком і дачкой Ракфэлера, сам сустракае каханьне свайго жыцьця. Ягоная каханая — акула сьвецкай журналістыкі і працагалічка, зацікаўленая пошукамі смажаных фактаў (Ева Мэндэс).

Сучасная інкарнацыя сьвятога Валянціна вучыць гледачоў простым і салодкім, як цукерка, ісьцінам: галоўнае — кахаць, «ты павінен яе агаломшыць», «восем зь дзесяці жанчын мараць пра пацалунак».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

«Правілы здыманьня: Хітчаў мэтад» («Hitch»)

ЗША, 2005, колер, 115 хв.

Жанр: рамантычная камэдыя

Адзнака: 5 (з 10)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула