БЕЛ Ł РУС

31 мая — дискуссия «Город будущего: лучший сценарий»

30.05.2016 / 12:33

Nashaniva.com

«Цех» (Минск, ул Октябрьская, 16). Начало в 18.30.

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

31 мая Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на публічную дыскусію «Горад будучыні: найлепшы сцэнар» – прастора ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16), 18.30.

Акцэнты дыскусіі:

Удзельнікі:

Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»

Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»

Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа

Іван Краўцоў, Бюро 35

Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog.by

Ініцыятар і вядоўца дыскусіі - сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.

Уваход вольны!

Читайте также:

Комментарии к статье