БЕЛ Ł РУС

Среди тех, кто вышлет фото своего авто с «Погоней», разыграют видеорегистратор

5.01.2019 / 19:24

Прэс-служба БСДП

Белорусская социал-демократическая партия (Грамада) предлагает выиграть видеорегистратор.

Для гэтага на электронны адрас партыі bsdp.minsk.ck@gmail.com неабходна выслаць сэлфі на фоне свайго аўто з налепкай «Пагоня». (Фота могуць быць выкарыстаны арганізатарамі ў СМІ і сацыяльных сетках). Фотаздымкі прымаюцца па 20 студзеня 2019 г. уключна.

У звестках неабходна пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання, кантактны нумар тэлефона.

У конкурсе могуць браць удзел толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якія цалкам пазначылі сваю кантактную інфармацыю.

У БСДП адзначаюць, што гэта другі этап кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сімвала беларусаў. На першым этапе ўсе ахвотныя маглі атрымаць «Пагоню» бясплатна поштай. Такіх ахвотных аказалася 370 чалавек.

Сацыял-дэмакраты адзначаюць, што розыгрыш відэарэгістратара адбудзецца 23 студзеня ў 18:00. Падчас розыгрышу будзе арганізавана жывая трансляцыя ў суполцы «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)» у фэйсбуку

Читайте также:

Комментарии к статье