БЕЛ Ł РУС

Всеволод Стебурако. Спачатку ты кінеш збіраць каштаны. Стихотворение

7.10.2024 / 10:8

Nashaniva.com

Всеволод Стебурако опубликовал в своем фейсбуке новое стихотворение.

Спачатку ты кінеш зьбіраць каштаны,

а потым – і лётаць у сьне.

Памалу чароўны туман растане,

і сьвет незваротна звычайным стане,

няўлоўнае штосьці міне.

Закруціць віхура падзеяў і справаў - 

вядома, ты звыкнешся з тым.

І мройныя моры, дзе некалі плаваў,

распусьцяцца ўрэшце, як дым.

і пройдзе жыцьцё…

толькі кожную восень,

як ліст упадзе на ваду,

ты будзеш чакаць, 

калі дзікія гусі

паклічуць цябе ў чараду…

Читайте также:

Комментарии к статье