Наста Кудасава. Залатой маёй адзінотай
Поэтесса Настя Кудасова опубликовала в фейсбуке новое стихотворение.
І пакуль я ёсць нематой,
дай надыхацца без цэйтноту
гэтай восенню залатой —
залатой маёй адзінотай.
І пакуль цяпло не ў цане,
хай ліецца плынь лісцяная,
хай на момант падасца мне:
я — каханая, я — Даная…
Дзе ты, шчасце? І не малю.
Але сэрца не ашчаджаю.
Зноўку вершы ў тугу маю
Залатымі ідуць дажджамі.