«Стоячы тут, на траўцы ў прамянях чэрвеньскага сонца, пачуваешся няёмка, звяртаючыся да тых, хто гэтага сонца цяпер, хутчэй за ўсё, не бачыць».
У межах адмысловай акцыі тэлебачання «Белсат» больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных. Сярод іх і спявак, лідар гурту J:mors Уладзімір Пугач. «Стоячы тут, на траўцы ў прамянях чэрвеньскага сонца, пачуваешся няёмка, звяртаючыся да тых, хто гэтага сонца цяпер, хутчэй за ўсё, не бачыць. І мала суцяшаюць словы пра тое, што пакутаваць за свае перакананні ганарова — хацелася б пабачыць родных: бацькоў, дзяцей, жонку, мужа. Я б хацеў вам пажадаць, каб як найхутчэй свабода вас сустрэла радасна ля ўваходу, ну а браты, як вядома, меч вам аддадуць».
Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.
Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас [email protected]. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.
-
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
-
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі
-
У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб'ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары