Когда-то был юзерскрипт, размещавший флаги возле комментариев на YouTube.
O ruskich onucach
28.11.2025
У краінах, якія Расія атакуе арміяй трояў, гэта якраз выдатная справа.
user
28.11.2025
O ruskich onucach , вы думаете у них VPN нет?
Не дапаможа
28.11.2025
VPN не дапаможа, бо твітэр паказвае таксама рэгіён спампоўкі кліента, а рэгіён усталёўваецца падчас рэгістрацыі ў адпаведным маркеце. Рана ці позна пачнуць абыходзіць і гэта, але ў бягучы момант гэта спрацавала добра - вельмі шмат яўна праплачаных рахункаў спаліліся
.
28.11.2025
Сацсеткі назапасілі шмат персанальнай інфармацыі. І працягваюць назапашваць. Невядома, дзе і як яшчэ гэта вылезе.
На сумленне сучасных тэхнафеадалаў няма сэнсу спадзявацца. Прыватнасць - гэта адно з сучасных праў чалавека, а прыхільнікі скрэпна-лапідарных каштоўнасцей лічаць усе правы ліберальнай бздурай.
Тэхнамагнат
28.11.2025
Лібэральная эўракамісія проста цяпер праштурхоўвае Chat Control Initiative, якая ў выпадку прыняцьця забароніць e2e шыфраваньне ў Эўразьвязе.
Вы - яскравы прыклад навязьлівай ідэалягізацыі мысьленьня. Сьвет у вас чорна-белы, і ў вашую бурбалку праходзяць толькі тыя навіны, якія гэтую чорна-беласьць пацьвярджаюць.
Дарэчы, яшчэ пару гадоў таму, "тэхнафэадалы" былі жорстка на лібэральным баку, і дэплятформілі (а часам рабілі працечкі прыватнай інфы) ўсіх нелібэралаў. Але вы гэтага ня можаце ўзгадаць, бо пры навязьлівай ідэалягізацыі памяць працуе ў адпаведнасьці зь бягучай лініяй партыі.
.
28.11.2025
Тэхнафеадалы празявалі крамлёўскія маніпуляцыі ў сацсетках перад першымі выбарамі Трампа. Далей пасля скандалаў Кангрэс ЗША дапытваў Цукерберга. І прыйшлося прымаць меры, не па свайму жаданню. Пры другім прыходзе Трампа з палёгкай спрасцілі мадэрацыю і іншыя меры. Гэта ж і эканомія грошай.
З забаронай шыфравання не згодны.
Пра гэта можна было спытаць, а не пісаць пафасныя штампаваныя абвінавачванні на палову паведамлення. І нудныя "лінія партыі", і "бурбалка", "чорна-белы". Вось ужо сапраўды абмежаваны палітызаваны аратар, які ўсё ведае загадзя.
Стары блохер
29.11.2025
За "павестачку" ў сацыяльных сетках і стрымінгавых сэрвісах вашыя лібэралы рукамі тэхнафеадалаў акаунты банілі і дэманетызавалі як мінімум яшчэ ў 2012 годзе. У 2014 гэта ўжо было ўжо настолькі звыкла, што напрыклад на Рэдыце цэлыя суполкі закрывалі. Трампам яшчэ і ня пахла. Атрымліваецца вы ж сапраўды ведаеце толькі тое, што вам бурбалка прапускае, але чамусьці крыўдзіцеся.
Яшчэ незразумела як у вас дэмакратыя выглядае, калі адмена цэнзуры ў вас гэта штосці дрэннае? МОжа і выбары адмяніць, а то бачыце навыбіраюць жа каго непаложана
.
29.11.2025
Ізноў, а Вы мяне спыталі, ведаю я тое ці не, перад тым, як рабіць пафасныя высновы? Толькі што ж уляпаліся лбом аб сцяну і ізноў туды ж. Сказанае не адмаўляе, а толькі пацвярджае тое, што я сказаў з самага пачатку: самі тэхнафеадалы не падтрымлівалі базавыя каштоўнасці, не мелі іх у сваім сумленні. І калі вашая (ўжо можна зрабіць дакладны вывад, што вашая) Масква накідвала прапаганду вайны, міжнацыянальную варожасць і г.д., адзіны спосаб прыпыніць гэта - абмежаваць праз прававыя механізмы падмаскоўскай ботаферме права голасу.
Дэмакратыя не эквівалентна абсалютнай свабодзе слова і адсутнасці цэнзуры. І калі Вы самі супраць "лібералаў", крывадушна выкарыстоўваць і папракаць іх каштоўнасцямі, калі самі іх не падтрымліваеце. Недзе ў дыскусіі падмянілі важнасць праў чалавека на абарону персанальных даных на важнасць праў ботаферм злоўжываць свабодай слова для крымінальных злачынстваў (у выглядзе прапаганды).
Тэрмін "павестачка", які выкарыстоўваеце, выяўляе чалавека-выканаўцу. Маўляў, што цэнтр скіне, тое і будзем прасоўваць. І нібыта ўсе так робяць, інакш не бывае. Вата.
Тэхнамагнат
29.11.2025
Калі вы даеце тлумачэньне, якое не адпавядае рэчаіснасьці, а потым самі кажаце, што ведаеце гэта, дык вы ня ў барбалцы, але тады вы крывадушнік. Ганарыцца няма чым.
Слова лібэралізм у сваім клясычным разуменьні мала агульнага мае з постмадэрнісцкім прагрэсівізмам, які яўна крытыкуе ваш апанэнт. І які "лібэралізмам" называюць, бо так склалася ў ЗША ў барацьбе палітычна-рэклямных бюджэтаў. Сапраўдны лібэралізм антыцэнзурны. Праблема расейскай прапаганды існуе канечне, але "лібэралам" яна ніяк не замінала, калі Ромні сказаў, што Расея - галоўны вораг вольнага сьвету. Усе прагрэсіўныя СМІ раптам сталі на бок прарасейскасьці і палівалі яго за гэта памыямі, бо ён быў "правы". Спрыяючы абраньню ў прэзыдэнты ЗША чалавека, які здаў Маскве Крым.
Урэшце, ці вы занадта стары, ці наадварот занадта малады, але тое, што вы ня ведаеце мэмаў з progressive agenda, і спрабуеце дыскрэдытаваць іншага чалавека на падставе гэтага няведаньня - весела, нагадвае іншы мэм
.
01.12.2025
Блытаніна ў Вас. Маё тлумачэнне застаецца такім жа. Калі я ў першапачатковым паведамленні не расказаў усю гісторыю, гэта не значыць, што я яе не ведаў. Даволі танны спосаб узвысіцца над апанентам, проста дадаючы факты.
Пра мемы таксама блытаніна, эйджызм. Калі чалавек можа растлумачыць, ён тлумачыць, а не зрываецца ў панты. "...прэзыдэнты ЗША чалавека, які здаў Маскве Крым" - віншую, сама пастаноўка пытання ватная прарасейская. Тыпа як "ЗША ваюе ўкраінцамі супраць РФ". Ромні і прагрэсіўныя СМІ - чэрі-пікінг і пакрыўджанасць. Такое ж наіўнае, як папракаць Грэтай. Мы размаўляем пра каштоўнасці, а вы збіваецеся на крамлёўскі (ізноў! што ж такое?) ватэбаутызм.
Пра поўную антыцэнзурнасць лібералізму не маеце рацыю: паглядзіце парадокс талерантнасці Попера.
Тэхнамагнат
28.11.2025
Калі вы вядзеце тві зь Беларусі, дык улічвайце, што нават з такімі наладамі рахунак будзе пазначаны Non-EU Europe. Гэта ня самая моцная ананімізацыя, шчыра кажучы, бо такіх краінаў усяго 3
удакладнім
28.11.2025
Тэхнамагнат, ну, Расея, Украіна, Беларусь... а Малдова?
Тэхнамагнат
28.11.2025
Беларусь, Украіна і Малдова. Рашу яны паказваюць як Рашу
Мх
28.11.2025
Беларусь, Украіна, Малдова, Сербія, Косава, Албанія, Македонія, Нарвегія (у шэнгенскай зоне але не ў ЕС), Швайцарыя. Такіх краін не 3.
А можа тры
28.11.2025
У профілі дакладна пішуць Eastern Europe (Non-EU) для Беларусі, Украіны і Малдовы. Ці яны залічваюць Сэрбію ў Eastern Europe, я ня ведаю, але сумняюся. Нарвэгія і Швайцарыя дакладна ў пералік ня трапіць
что такое Твиттер?
28.11.2025
твиттера давно нет, есть X
38кллп
28.11.2025
что такое Твиттер?, я так понимаю, когда тебе девушка говорит "возьми меня!" Ты начинаешь надоедать вопросом "куда ты хочешь поехать?".
1
28.11.2025
У твиттера есть торовский домен....)) Или Маск его собрался перекрестить?
Twitter has started showing accounts' countries of origin. We explain whether this is dangerous and how to hide your country of origin.
На сумленне сучасных тэхнафеадалаў няма сэнсу спадзявацца. Прыватнасць - гэта адно з сучасных праў чалавека, а прыхільнікі скрэпна-лапідарных каштоўнасцей лічаць усе правы ліберальнай бздурай.
Вы - яскравы прыклад навязьлівай ідэалягізацыі мысьленьня. Сьвет у вас чорна-белы, і ў вашую бурбалку праходзяць толькі тыя навіны, якія гэтую чорна-беласьць пацьвярджаюць.
Дарэчы, яшчэ пару гадоў таму, "тэхнафэадалы" былі жорстка на лібэральным баку, і дэплятформілі (а часам рабілі працечкі прыватнай інфы) ўсіх нелібэралаў. Але вы гэтага ня можаце ўзгадаць, бо пры навязьлівай ідэалягізацыі памяць працуе ў адпаведнасьці зь бягучай лініяй партыі.
Пры другім прыходзе Трампа з палёгкай спрасцілі мадэрацыю і іншыя меры. Гэта ж і эканомія грошай.
З забаронай шыфравання не згодны.
Пра гэта можна было спытаць, а не пісаць пафасныя штампаваныя абвінавачванні на палову паведамлення. І нудныя "лінія партыі", і "бурбалка", "чорна-белы". Вось ужо сапраўды абмежаваны палітызаваны аратар, які ўсё ведае загадзя.
Яшчэ незразумела як у вас дэмакратыя выглядае, калі адмена цэнзуры ў вас гэта штосці дрэннае? МОжа і выбары адмяніць, а то бачыце навыбіраюць жа каго непаложана
Сказанае не адмаўляе, а толькі пацвярджае тое, што я сказаў з самага пачатку: самі тэхнафеадалы не падтрымлівалі базавыя каштоўнасці, не мелі іх у сваім сумленні.
І калі вашая (ўжо можна зрабіць дакладны вывад, што вашая) Масква накідвала прапаганду вайны, міжнацыянальную варожасць і г.д., адзіны спосаб прыпыніць гэта - абмежаваць праз прававыя механізмы падмаскоўскай ботаферме права голасу.
Дэмакратыя не эквівалентна абсалютнай свабодзе слова і адсутнасці цэнзуры. І калі Вы самі супраць "лібералаў", крывадушна выкарыстоўваць і папракаць іх каштоўнасцямі, калі самі іх не падтрымліваеце.
Недзе ў дыскусіі падмянілі важнасць праў чалавека на абарону персанальных даных на важнасць праў ботаферм злоўжываць свабодай слова для крымінальных злачынстваў (у выглядзе прапаганды).
Тэрмін "павестачка", які выкарыстоўваеце, выяўляе чалавека-выканаўцу. Маўляў, што цэнтр скіне, тое і будзем прасоўваць. І нібыта ўсе так робяць, інакш не бывае. Вата.
Слова лібэралізм у сваім клясычным разуменьні мала агульнага мае з постмадэрнісцкім прагрэсівізмам, які яўна крытыкуе ваш апанэнт. І які "лібэралізмам" называюць, бо так склалася ў ЗША ў барацьбе палітычна-рэклямных бюджэтаў. Сапраўдны лібэралізм антыцэнзурны. Праблема расейскай прапаганды існуе канечне, але "лібэралам" яна ніяк не замінала, калі Ромні сказаў, што Расея - галоўны вораг вольнага сьвету. Усе прагрэсіўныя СМІ раптам сталі на бок прарасейскасьці і палівалі яго за гэта памыямі, бо ён быў "правы". Спрыяючы абраньню ў прэзыдэнты ЗША чалавека, які здаў Маскве Крым.
Урэшце, ці вы занадта стары, ці наадварот занадта малады, але тое, што вы ня ведаеце мэмаў з progressive agenda, і спрабуеце дыскрэдытаваць іншага чалавека на падставе гэтага няведаньня - весела, нагадвае іншы мэм
Пра мемы таксама блытаніна, эйджызм. Калі чалавек можа растлумачыць, ён тлумачыць, а не зрываецца ў панты.
"...прэзыдэнты ЗША чалавека, які здаў Маскве Крым" - віншую, сама пастаноўка пытання ватная прарасейская. Тыпа як "ЗША ваюе ўкраінцамі супраць РФ".
Ромні і прагрэсіўныя СМІ - чэрі-пікінг і пакрыўджанасць. Такое ж наіўнае, як папракаць Грэтай. Мы размаўляем пра каштоўнасці, а вы збіваецеся на крамлёўскі (ізноў! што ж такое?) ватэбаутызм.
Пра поўную антыцэнзурнасць лібералізму не маеце рацыю: паглядзіце парадокс талерантнасці Попера.