Article comments

100 Thousand Lives for 1% of Territory. Expert — On the Dead End Putin's Army Has Found Itself In

  • фільм бункер
    24.12.2025
    Пуцін можа сабе гэта дазволіць, і расіяне не супраць, па 40 000 у месяц у ваенкаматы набіраецца. Ды і ў апошнія месяцы ў іх хутчэй пайшло, чым за мінулы год, дынаміка ў іх карысць, глядзіце мапы deepstate.
  • Найперш не галасі!
    24.12.2025
    фільм бункер, не можа. Пачытайце першакрыніцы, напрыклад Росстат.
    Эканоміка Расіі спынілася, яна на мяжы рэцэсіі, у другім квартале 2025 года ўжо мінус. ВУП 0,9%. Самы аптымістычны прагнозны паказчык на 2026 год - 1%.
    Паводле дадзеных Сбербанка медыянная зарплата зніжаецца.
    Памер зарплаты ў рэальным выражэнні не расце, ў 30% насельніцтва зніжаецца. У аўтапроме зніўіўся на 7%
    Летась за студзень-люты даходнасць расійскіх прадпрыемстваў склала больш за 30 трлн рублёў, а сёлета за той жа перыяд 17,6 трлн - абрынулася удвая.
    30% прадпрыемстваў Расіі стратныя.
    Усё больш прадпрыемстваў аутапрому Расіі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень.
    Спыніліся інвестыцыі ў распрацоўку і здабычу карысных выкапняў, а з чаго Расія яшчэ можа жыць? Колам становіцца электратэхнічная галіна.
    Абрынулася экспартная выручка, якая ішла на фінансаванне вайны, і новы пакет санкцый ад еўрапейцаў таму істотна паспрыяе.
    Кантрактныя выплаты вайскоўцам змяншаюцца, а абяцаныя грошы не выплочваюцца, атрымаць кантрактныя становіцца вялікай праблемай, разарваць "кантракт на сво" становіцца цяжэй, а дзе-нідзе ўжо зусім немагчыма.

    Добра пазнавальны канёк крамлёўскай прапаганды - рэлігійная псеўдааксіёма пра невычэрпнасць, ьяўдоннасць рэсурсаў і магутнасцяў Расіі. Нібыта на Расію ня дзейнічаюць законы ўстройства светабудовы.
    Насамрэч не больш як банальная пірацкая бензакалонка, цалкам залежная ад замежнага "дзеда мароза".
  • Факт
    24.12.2025
    Найперш не галасі! , Япония и Италия тоже негативный рост экономики. И что? Войны они не ведут.
  • фільм бункер
    24.12.2025
    Найперш не галасі! , і што, расейцы пойдуць з віламі на Крэмль? Быццам першы дзень жывеш, чалавеча. Будуць меньш есці, працягнуць слухаць Салаўёва пра ворагаў кругом і падтрымліваць Пуціна. А Пуцін будзе слаць іх у мясарубку як па плану. Твой Рёпка думае ў стандартнай заходняй прагматыцы і ігнаруе, што Расея зараз штомесяц набірае 40 000 нават без усеагульнай мабілізацыі.
  • Найперш не галасі!
    24.12.2025
    фільм бункер, і што, ў Расеі не хадзілі з віламі на Крэмль?
    1) Колькі Масковія існуе, столькі і ходзяць з віламі на Крэмль.
    На нашых вачах і вагнераўсія генералы наважыліся, узгадайце народную падтрымку вагнераўцам праз увесь іх маршрут, ніхто нідзе не пярэчыў. І тое было без вялікага крызісу.
    2) небавязкова ісці з віламі на Крэмль. Праз год Расія проста выпадзе з вайны, як калісьці вывалілася з 1 Сусветнай і з 2 Сусветнай. Ды і з той жа Афганскай "сво".
    Яна бы ўжо выпала і тут яшчэ год таму, каб не Кітай, Іран.
    Яшчэ летась з-за недахопу аўтамабіляў пераходзілі на гужавы трансрарт - аслоў завезлі на фронт. Снарады ідуць з Паўночнай Карэі, шлак які выбухае ў гармаце, але што ёсць. Сама Расія вырабляць снарады ўжо не можа ў патрэбнай колькасьці. У бензакалонкі бензіну і саляркі катастрафічна бракуе. Недахоп вагонаў і лакаматываў, запчастак да іх асобная гісторыя.
    І так куды не кінь - усюды клін. Думаю, апублікаваныя дадзеныя за поўны 25-год будуць яшчэ цікавейшымі.
  • Язэп
    24.12.2025
    Чушь собачья, 1. Россия не считается с потерями. 2. Захват территории это не линейная зависимость.
  • Filipp
    24.12.2025
    "100 тысяч жыццяў за 1% тэрыторыі. Эксперт — пра тупік, у якім апынулася армія Пуціна"©
    Дакладней было б казаць 200 тысяч жыццяў, бо ўкраінцы таксама гінуць. Прычым на гэтым этапе вайны, большасць страт ідзе праз дроны, якіх зараз больш з расейскага боку.
    "Данецкай вобласці Украіна па-ранейшаму ўтрымлівае 5700 квадратных кіламетраў, у Запарожскай — 5800 і ў Херсонскай — 6400 кв. км"©
    Толькі гаворка пра абавязковы захоп Запарожскай і Херсонская вобласці не ідзе. Яны плануюць захапіць Данбас, а гэта меней за 1% тэрыторыі Украіны.
    Хутчэй за ўсё, утрыманне гэтай тэрыторыі будзе каштаваць Украіне яшчэ 100 тысяч душ ( пры чым, якая розніца, колькі пры гэтым згіне расейцаў, іх усё роўна ніхто не лічыць, да і ваююць яны дабраахвотна за грошы).
  • Ну-ну
    24.12.2025
    Што дае выдатны адказ на пытаньне, чаму Красноў так актыўна цісьне на Ўкраіну з мэтай заключэньня ляпідарна геніяльнай зьдзелачкі, адкрывае лукашонцы вокны для санкцыйнай прадукцыі і г.д. Ну і таксама адказ на пытаньне, чаму зяма-трампісцкая ботафэрма так актыўна апявае Краснова. Зрэшты, на баку нармальных людзей – публікацыя файлаў Эпштэйна і выбары ў Кангрэс 2026 году :)
  • Лол
    24.12.2025
    "За гэта ў 2025 годзе загінула амаль 100 000 грамадзян Расіі, як паказваюць рэалістычныя ацэнкі па-за межамі расійскай і ўкраінскай прапаганды."

    Рэалістычныя ацэнкі паказваюць заходнія разведкі і ўкраінскі генштаб, каторы схільны заніжаць расійскія страты, бо дзейнічае па жорсткіх спец. пратаколах, пра каторыя аднойчы пісала сама НН. І дакладна ў рэалізме стратаў нельга абапірацца на некага журналіста Рёпке.
    Далей чытаем : " Праз больш актыўныя наступальныя аперацыі Расіі, магчыма, страты павялічыліся, таму лічба загінулых каля 100 000 (плюс 200 000 параненых расіян) — рэалістычная ацэнка, піша Ропке." А цяпер заходзім на сайт украінскага Генштаба, тэлеграм Балаганава і "украінскую прапаганду", і глядзім штодзённыя паведамленні пра страты расіян за тры гады і бачым лічбу 1 100 000 страт (забітымі і параненымі). Дзелім мільён сто стысяч на чатыры гады і атрымліваем 280 тысяч страт на год. У Рёпке яна 300 000 на год. Тобок Рёпке напісаў пра страшную украінскую прапаганду, а потым проста ўзяў лічбы з сайта украінскага генштаба і выдаў іх за сваю рэлістычную экспертную ацэнку. ) Узровень заходняй журналісцкай экспертызы. У такім разе можа не трэба пісаць лухту пра украінскую прапаганду, а ?
    Па-другое, тут НН ставіць на надзін узровень Расію і украіну, маўляў усюды прапаганда, яны аднолькавыя. Не прафесійны падыход. Артыкул - смецце, хаця агульны пасыл правільны.
  • .
    24.12.2025
    > на надзін узровень Расію і украіну

    "Расію" з вялікай, "украіну" з маленькай. Апіска або свядомы выбар?
    Калі так, то не прэтэндуеце на аб'ектыўную ацэнку.
  • Мде
    25.12.2025
    "..нават калі Расія застанецца гэтак жа паспяховай, як у 2025 годзе, расійскай арміі спатрэбіцца яшчэ як мінімум чатыры гады, каб узяць пад кантроль анексаваныя тэрыторыі."
    Адной цытаты дастаткова, каб зразумець невысокі ўзровень гэтага "эксперта". Вайна - гэта не лінейныя прапорцыі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць