Article comments

Pazniak: I almost have no doubt that Melkazyarau was poisoned by enemies of Belarus and enemies of humanity

  • Усім
    27.12.2025
    Мікіта жыў так, каб жыла сапраўдная Беларусь.
    Зянон жыў і жыве так, каб жыла сапраўдная Беларусь.
    ДАВАІЦЕ І МЫ БУДЗЬМА ЖЫЦЬ ТАК, КАБ ЖЫЛА САПРАЎДНАЯ БЕЛАРУСЬ !
    Дзякуй, Зяноне.
  • Адказваю
    27.12.2025
    Усім, Зянон толькі тут мае рацыю. Але нахвальваць яго? Вы адэкватны? Культ асобы ў вас?
  • Чытайце першакрыніцы
    28.12.2025
    Адказваю , а вы спачатку прачытайце пост Зянона Пазьняка, які ён прысвяціў Мікіце Мелказёраву, тады ў вас не будзе пытанняў, чаму чалавек так напісаў. Гэта працяг думкі Зянона Пазьняка.
  • Адказваю
    28.12.2025
    Чытайце першакрыніцы , а адказ на пытанне будзе? Калі гэты чалавек раз на год кажа нешта разумнае, ці робіць гэта яго адэкватным і здаровым?
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    28.12.2025
    Адказваю, Зянон Пазьняк заўсёды кажа разумныя рэчы, проста некаторым трэба час, каб да іх гэта дайшло.
    Калі вы асабіста не разумееце своечасова нечага, што кажа Пазьняк, гэта ваша асабістая асаблівасць, звязаная з хуткасцю вашага мыслення, а магчыма з вашай палітычнай пазіцыяй, супрацьлеглай пазіцыі Пазьняка, а магчыма проста звязаная з асаблівасцю вашай працы.
  • Чытач
    27.12.2025
    У мяне такія ж самыя думкі, як у Пазьняка.
  • Ворагi чалавецтва
    27.12.2025
    Пазьняк хоча змыць гразь з лукашэнкi.
  • Жора
    27.12.2025
    Ворагi чалавецтва, таму абвінавачвае яго ў забойства Мелказёрава? Лепей бы прамаўчалі.
  • Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку
    27.12.2025
    Жора, пазьняк абвiнавачвае як раз не яго, а стараецца яго адмазаць
  • Не разумееш беларускую мову?
    27.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку, ты дрэнна разумееш беларускую мову? Праз Яндэкс-перакладчык перакладаеш?
  • гэбне
    28.12.2025
    Не разумееш беларускую мову?, а ты калi яе пачаў разумець?
  • Не разумееш беларускую мову?
    28.12.2025
    гэбне, у мяне ўсё ў парадку з разуменнем беларускай мовы і тым, што напісаў Зянон Пазьняк.
    А вось у цябе, відавочна, разумення няма. Таму ты пішаш такую бздуру, прыпісваючы Пазьняку свае неадэкватныя домыслы.
  • гэбне
    28.12.2025
    Не разумееш беларускую мову? , Так, бо мову ты i з яндэкс перакладчыкам херова перакладаеш. 25 снежня Пазьняк па Белсаце назваў забойцамi Карпенкi i Мелказерава - Расею, але вядома што Карпенка ў 2001 збiраўся пайсцi на выбары супраць Лукашэнкi, таму ясна каму ён перашкаджаў i кiм быў забiты, як i Мелказераў, але Пазьняк хуценька пачаў адмазваць Лукашэнку як па камандзе. I вы тут как тут адразу выскачылi. таварышыкi.
  • гэбне
    28.12.2025
    Не разумееш беларускую мову? , а бздура гэта тое, што ваш пазьняк прыдумляў пра забойства Ганчара, адмазваючы таксама лукашэнку. Што маўляў "Ганчару масква дала грошы супраць Лукашэнкi на альтэрнатыўныя выбары а потым забiла, як сьведку". Пазьняк надта ўжо загаварыўся i расчахлiўся.
  • Хейтару Пазьняка
    28.12.2025
    гэ, расчахліўся тут толькі ты, што працуеш супраць Пазьняка, які хоча, каб як мага хутчэй пачалося расследаванне прычын смерці Мелказёрава, каб злачынцы, калі гэта забойства, не паспелі замесці сляды.
    Каб расследаванне пачалося не праз тры месяцы, а сёння.
  • :/
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Важна
    27.12.2025
    Важнае пытанне падымае Зянон Пазьняк: што калі не заведзеная справа і не распачатае следства, то злачынцы могуць замесці свае сляды за той час, пакуль робяцца ўсе гэтыя аналізы і экспертыза.
    Фактычна злачынцам (калі адбылося, напрыклад, атручванне), далі тры месяцы, каб знішчыць усе ўлікі злачынства. І ўвогуле з'ехаць у невядомым накірунку.
  • Толькі
    27.12.2025
    Важна, лябараторыя бліжэйшая да Польшчы якая зможа правесці аналізы на атруты знаходзіцца у́ Нямеччыне, другая лябараторыя у́ Англіі.
  • Ян
    27.12.2025
    Ведаючы па гісторыі гэтую подлую, бесау́скую, бандыцкую, тэрарыстычную арганізацыю чк-вчк-огпу-нквд-мгб-кгб-фсбээээ, усё можа быць... Мільёны людзей забілі,закатавалі гэтыя пачвары
  • @
    27.12.2025
    Вполне возможно что отравили, учитывая что гебульники имеют и в этом многолетний опыт "работы" начиная ещё с 20-х гг. ХХ века, травили даже своих же коммуняк ( та же Крупская), а в 30-е гг. даже свою лабораторию создали/ начальник- палач майрановский, опыт огромнейший у этих маньяков-гебульников бесноватых
  • Полоний
    27.12.2025
    Литвиненко тоже попил чайку...
  • Важна
    28.12.2025
    Толькі, Зянон Пазьняк як раз і падкрэслівае, што расследаванне трэба пачынаць адразу, цяпер (апытанне сведкаў, збор улік, і іншыя следчыя дзеянні), а не праз тры месяцы, калі ўсе атруты з ручак дзвярэй выветрацца, усе анучы з атрутай будуць выкінутыя з машыны, усе падазроныя асобы, хто сустракаўся з Мікітам напярэдадні павыдаляюць усе перапіскі і з'едуць з краіны і гэтак далей.
    Тры месяцы гэта шмат часу, каб знішчыць сляды злачынства і схавацца ад следства.
  • Паназіраю тут моўчкі
    27.12.2025
    Хто зараз пачне кпіць і здзеквацца з Пазьняка, як гэта звычайна бывае ў каментарах пад артыкуламі з ім, той відавочна не баіцца, што яго атруціць ці заб'е КДБ ці ФСБ.
  • Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку
    27.12.2025
    Паназіраю тут моўчкі, дык фсб цi той жа хто забiў i Карпенку ? Пазьняк спрабуе адмазаць таго хто забiў i Карпенку i Мелказерава. Пазьняк тонка работае. Пагэтаму таксама паназiраем за пазьняком.
  • Л.Н.
    27.12.2025
    Паназіраю тут моўчкі, ніхто гэтага рабіць ня будзе, калі З.С. мае рацыю, як і ў гэтым прыпадку. Калі ж ён памыляецца, то яму і ўказваюць на гэтае.
  • Адказваю
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Адказваю
    27.12.2025
    Паназіраю тут моўчкі, можа Зянону проста не трэба казаць абы што, і тады не будзе да яго пытанняў. Нават калі ён кажа, як тут, нібыта разумныя рэчы (але не прафесійна, трэба казаць, што такое больш верагодна, ці магчыма).

    Напрыклад, Зянон падтрымлівае педафілаў і асуджаных злачынцаў як Трамп. І лічыць, што ён геніяльны палітык, калі ўдзельнічае ў гандлі дзецьмі. А тут нібыта такі добры, заступіўся за чалавека, які дарэчы падтрымліваў Ціханоўскую. Тут ці крыжык апрануць, ці майткі зняць.

    [Зрэдагавана]
  • Яны ўжо ўсе тут
    28.12.2025
    Паназіраю тут моўчкі, уся іх кампашка ўжо тут как тут: "Найперш не галасі!", "." (Кропка), "Янка", "Адказваю", "Карціна маслам!" І прымкнуўшы да іх таварыш, які пад рознымі нікамі піша пра Карпенку.
  • Пытанне
    28.12.2025
    Адказваю, муж Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі, які быў вызвалены дзякуючы Трампу, выказваў словы падзякі і падтрымкі Трампу. Вы хочаце сказаць, што муж Ціханоўскай "падтрымлівае педафілаў і асуджаных злачынцаў як Трамп"???
  • Хватит лгать
    28.12.2025
    Адказваю, "Напрыклад, Зянон падтрымлівае педафілаў і асуджаных злачынцаў як Трамп."
    ----------------
    Трамп никогда не привлекался за педофилию, против его не возбуждалось уголовных дел и нет ни одного доказательства его участия в сексе с несовершеннолетними. Этот поток лжи генерируемый противниками Трампа в демпартии.
    Большинство дел открытых против Трампа были гражданские иски возникшие по политических мотивах, так как демпартия была не в состоянии бороться против него другим способом. Даже обвинение в преступлении(финасовое) было сфабриковано таким же образом каким сфабрикованы дела против политзаключенных в Беларуси. Беляцкий Тихановский Бабарыко Колесникова по беларускому закону "злачынцы".
    С какой целью вы в своих постах открыто лжете?
  • Адказваю
    28.12.2025
    Пытанне , любы чалавек, які кажа адкрыта, што Трамп менавіта ГЕНІЙ, нахвальвае яго поўнасцю і нават не дапускае крытыкі ў ягоны адрас, аблізвае адміністрацыю прэзідэнта, гэта абаронца педафілаў і злачынцаў.

    Я не абараняю Сяргея. Але калі ён будзе так жа аблізваць Трампа і сектанутых, якія адмаўляюць існаванне спісаў кліентаў, то тады так, гэта ганьба суцэльная. Зянон, напрыклад, не проста дзякаваў Трампу за вызваленне зняволеных, як Ціханоўскі. А абяляе яго поўнасцю, і паўсюль, дзе ёсць такая магчымасць. Зянон яшчэ бараніў каталіцкую царкву ў Ірландыі, якая лічыла, што ўздымаць пытанне педафіліі — суцэльны жах, і біць дзяцей — сямейныя традыцыі. Усё на ягоным сайце.

    Карацей, калі Сяргей будзе тое самае казаць (не толькі пра палітвязняў), то і меркаванне пра яго будзе такім жа самым. І гэта тычыцца ўсіх, каго вызвалілі. Ці блогераў, ці медыйных асобаў. Без розніцы. Але пакуль не бачу, каб нехта так жа абяляў злачынцу, як гэта робіць Зянон. Да чаго мы дажыліся. Сорам і толькі!
  • Абвяржэнне хлусні
    28.12.2025
    Адказваю, гэта поўная хлусня, на ФБ старонцы Зянона Пазьняка можна скарыстацца пошукам і пабачыць як аб'ектыўны аналіз дзейнасці Трампа, так і крытычныя заўвагі наконт яго памылак. А таксама прапановы да адміністрацыі ЗША, якія рассылаюцца камандай Пазьняка ў дзяржаўныя ворганы ЗША.
  • Адказваю
    28.12.2025
    Хватит лгать, адкрыйце файлы Эпштэйна і увядзіце ягонае імя. Без файлаў відавочна, што Трамп — асуджаны злачынца, які даваў хабар порнактрысе Стормі Дэніэлс за маўчанне (і чамусьці не атрымаў за гэта пакарання, маючы прэзідэнцкі імунітэт). А ў саміх файлах даведаецеся пра тое, чым ён на востраве займаўся і з кім.

    Нібыта педафілаў адразу судзяць. Вы такі наіўны. Шматлікія справы раскрываюцца праз дзесяцігоддзі. А вы нібыта не ведаеце.
  • Назіральнік
    28.12.2025
    Яны ўжо ўсе тут, і ўсе яны як адзін адмаўляюць магчымую ролю Масквы як арганізатара забойства дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння.
  • Адказваю
    28.12.2025
    Назіральнік , я не адмаўляю. Я лічу, што такі сцэнар верагодны, але гэта толькі адна з магчымасцяў. Шарамета таксама забілі, хоць па-іншаму.

    Але ў адрозненне ад вас, Пазняка не праслаўляю. Ён хайпуе на імі беднага чалавека.
  • Гарамбуш
    27.12.2025
    Наверное не этично давать такие комментарии
  • Найперш не галасі!
    27.12.2025
    Гарамбуш, ну калі чалавек мае досьвед і назіранні..
    Загадзя ведае, што польская Пракуратура і эксперты маюць намер схаваць злачынцаў.
    Застплося спытаць, чаму не робіць сваё расследаванне, калі такі дасведчаны ў крыміналістыцы.
  • Найперш не галасі!
    27.12.2025
    Мая першая думка "атруцілі!"
    Але я ня ведаю.
    І ня маю доказаў, што польская пракуратура наўмысна сабатуе.
    І не магу прыспешыць вынікі экспертызы.
    Прапаную не спяшацца славіць Пазьняка, які для некаторых ўсё загадзя ведае, тут не да жартаў,
    а хто там блізка падумаць як нагадаць пракуратуры, што гэта пытанне вельмі сур'ёзнае для беларусаў і для Польшчы таксама.
  • .
    27.12.2025
    Так.
    Падумаць маглі многія, а сцвярджаць упэўнена, пакуль няма фактаў, і напрацоўваць сабе палітычны капітал на гэтым, здольныя не ўсе.
    Усё ж беларусы больш тактоўныя ў масе.
  • Антось
    27.12.2025
    Адэкватная ацэнка сітуацыі
  • Чаму маўчаць усе астатнія?
    27.12.2025
    Аднаму Пазьняку баліць, што Мелказёрава маглі забіць лукашэнкаўскія ці расейскія спецслужбы?
    Астатнія прадстаўнікі дэмсіл чаму маўчаць?
  • Янка
    27.12.2025
    Чаму маўчаць усе астатнія? , таму што маглі і забілі - гэта крыху розныя рэчы. Версія аб забойстве мае матыў, але пакуль што ня мае доказаў. Калі спадар Пазняк упэўнены ў забойстве і сумняецца ў кампетэнтнасці польскай паліцыі - няхай лепей не займаецца спекуляцыямі, а арганізуе паралельнае раследваньне, як гэта было зроблена ў датычэнні спадарыні Мельнікавай.
  • Адказваю
    27.12.2025
    Чаму маўчаць усе астатнія? , а вы сляпы, ці проста вочы не прамылі? Адкрыйце Інстаграм і прачытайце. Што напісалі пра яго сябры, блізкія, калегі, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Абы ляпнуць і аблізаць хворага нарцыса праз прыніжэнне іншых. Фу
  • Чаму маўчаць усе астатнія?
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку
    27.12.2025
    Янка, напэўна пазьняк выдатна ведае што забiлi, таму i пачаў адмазваць галоўнага забойцу перакладаннем на нейкiх "злачынцаў чалавецтва".
  • Чаму маўчаць усе астатнія?
    27.12.2025
    Янка, чаму маўчаць Байпол з Белполам? Чаму не звяртаюцца ў праваахоўныя ворганы Польшчы з заявай пачаць расследаванне?
  • 1234
    27.12.2025
    Янка, вы інтэрв'ю ягонае глядзелі? Ён жа кажа, што будзе вядома пасьля экспэртызы
  • Расея і ФСБ вам не вораг?
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Расея і ФСБ вам не вораг?
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку,
    А калі яго забіла расейскае ФСБ? Крэмль, Пуцін. Будзеце ўсё роўна сцвярджаць, што гэта зрабіў менавіта Лукашэнка, а не Пуцін? Пуцін мудры?
    Вы глядзелі ролікі Мелказёрава? Для Масквы ён адназначная мішэнь. Як і дабраахвотнікі-Каліноўцы, з якімі ён рабіў ролікі на мільён праглядаў.
  • Чаго i трэба было чакаць
    28.12.2025
    Расея і ФСБ вам не вораг?, ну вось i падцягнулiся адмазвальшчыкi лукашэнкi на падтрымку пазьняка
  • Карціна маслам!
    28.12.2025
    Расея і ФСБ вам не вораг?, а калі бабуля стане дзядулем, тады і атрымае новы пашпарт.
    Пакуль што тут карціна маслам:
    Калі следства паставілі на грунтоўныя рэйкі з самымі дасканалымі аналізамі, адразу пачаўся перавод стрэлак на абстрактную "расею".
    <<Ай, гэта ўсё Расея, што тут разбірацца! Нічога там не знойдзеш і ўвогуле польская пракуратура толькі псуе.>>
    Здорава!
    Такія дзіўныя смелыя заявы можа зрабіць альбо вар'ят, альбо бессаромны наняты прапагандыст.
    Імгненны дружны хор падтрымкі, націск на здольнасці толькі маскоўскага НКВД-ФСБ, згадка толькі ахвяр маскоўскіх забойцаў і адмаўленне магчымага ўдзелу мінскага рэжыму толькі пацьвярджаюць другую версію - пра нанятага прапагандыста.
    І хто з той "расеі і ворагаў чалавецтва" ведаў Міткіту Мелказёрава? Цяпер Маскву цікавяць прэм'ер-міністры Еўропы.
    А вось тутэйшым канкрэтным асобам і структурам Мікіта канешне быў косткай ў горле.
  • Расея і ФСБ вам не вораг?
    28.12.2025
    Чаго i трэба было чакаць, у выдаленым каменце было пра тое, што ёсць два варыянты: што Мелказерава маглі забіць як спецслужбы Лукашэнкі, бо Мікіта быў адназначна вораг рэжыма, так і спецслужбы Расеі, бо ён адкрываў беларусам вочы на расейскую палітыку знішчэння Беларусі і беларусаў. Такіх людзей Масква імкнецца вынішчаць ня толькі сярод беларусаў, але сярод усіх народаў, якіх яна збіраецца пакарыць.

    Але варыянт з Масквой вы старанна замоўчваеце, пераводзячы стрэлкі на аднаго Лукашэнку. Які сам па сабе ёсць маскоўскі праект па знішчэнні ўсяго беларускага нацыянальнага.
  • Важна
    28.12.2025
    Карціна маслам! , вы блытаеце: на грунтоўныя рэйкі паставілі экспертызу. А вось следства яшчэ не пачалося. Пачнецца (калі пачнецца) толькі пасля экспертызы, праз тры месяцы.
    Гэта і падкрэслівае Зянон Пазьняк: што за тры месяцы да пачатку следства злачынцы паспеюць замесці сляды.
    І што трэба пачынаць следства як мага хутчэй, не чакаючы вынікаў экспертызы.
  • Янка
    27.12.2025
    Чаму маўчаць усе астатнія?, на падставе чаго звяртацца? Ашчушчэнняў Пазьняка? Ну дык тады можа ён і звяртаўся б? Ну альбо ягоны патэнцыйны зменшчык па Вольнай Беларусі спадар Вусаў. Тый бадай што адзіны, хто стала жыве ў Польшчы, чытае лекцыі ва ўніверсітэце і накатаць заяву ў польскую паліцыю імаверна зможа.
  • Меркаванне
    28.12.2025
    Чаму маўчаць усе астатнія?, таму што яны здольныя толькі мінусы ляпіць Пазьняку. Рэальнай спраў па выяўленні агентуры яны не робяць. У іх пад носам спакойна дзейнічалі Артур Гайко, Мельнікава з'ехала, з грашыма, Котаў уплыў на яхце ў бок Расеі і гэтак далей.
  • Хватит лгать
    28.12.2025
    Адказваю, А ваша ненависть к Позняку и Трампу с чем связана?
  • Тамаш
    27.12.2025
    Мікіта сапраўды стаў вялікім у справе беларушчыны. Беларусець будзе шмат. Канешне, забілі яго расейцы. Я вось думаю, што трэба расіян расіянамі, рпсейцамі клікаць. Русь толькі Кіеўская.
  • Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Карціна маслам!
    28.12.2025
    Тамаш, а можа Кіеўская Русь?
    Выразная спроба перавесці размову з галоўнага на дробныя прыкольчыкі як называць расейцаў і таму падобнае.
  • Карусь Міцкевіч
    27.12.2025
    Патрабуем ад У́ладау́ Рэчыпаспалітай Польшчы знайсьці і пакараць забойцау́ Мікіты Мелказёрава .
  • ага
    27.12.2025
    Карусь Міцкевіч , Патрабуем ад У́ладау́ Рэчыпаспалітай Польшчы знайсьці і пакараць русскомирного идиота который оскорбляет память известных людей подписываясь их именами и от их имени распространяет свои домыслы.
  • Пажывем пабачым
    27.12.2025
    Што, калі выявіцца, што Пазняк зноў меў рацыю? Таксама, як гэта было адносна Расіі, Бабарыкі і іншага?
  • Скучно
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Эхма
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Трэба быць пільным
    27.12.2025
    Травіць маглі паступова каб аслабіць сэрца. І там не абавязкова трэба нейкія суперсакрэтныя атруты, хопіць звычайных фосфорарганічных інсектіцыдаў ад якіх таксама гінуць людзі.
  • Калі так, то
    27.12.2025
    Ускрыціе пакажа. На ускрыціі гэта было б вельмі відавочна, што травілі доўга і мэтанкіравана. Калі гэта так, то нават чакаць аналізаў не трэба, гэта ўжо б было канстантавана.
  • Валька
    27.12.2025
    Трэба быць пільным, Ты уж давай уж как-нибудь поближе к реальность... А то понесло, так уж понесло...
  • Усякая
    28.12.2025
    Трэба быць пільным, розныя яды...байцу ПКК напрыклад падклалі пад капот ягонага ау́то кусок трапкі з атрутай, стала дрэнна за рулём, аднак своечасова у́ лекарню звярнуу́ся, могуць ядам памазаць ручку дзвярей, могуць у запячатаную (!) бутэльку з вадой падкласьці атруту, могуць атручаную паштоу́ку адправіць чы іншую карэспандэнцыю на адрас, могуць навогул пырснуць атрутай у твар ( як Сцяпану Бандэру), могуць атрутай змазаць стакан аднаразовы з той жа кавай чы гарбатай і гэтак далей...у клятага гебья вопыта вельмі шмат каб рабіць зло,гадасьці людзям
  • Меркаванне
    28.12.2025
    Усякая, так. У расейскай гэбухі здаўна цэлы аддзел быў па распрацоўцы ядаў (атруты).
  • Скучно
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Прохожий
    27.12.2025
    Не знаю, что ты тут написал, потому что [Рэд. выдалена], но то что скучно читать этот бред, то это ты прав.
  • Чытайце першакрыніцы
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Чытайце першакрыніцы
    27.12.2025
    Чытайце першакрыніцы , выдалілі цытату паста Зянона Пазьняка на смерць Мікіты Мелказёрава, дзе ён выказвае свае шчырыя спачуванні і выказвае спадзевы, што сярод моладзі знойдуцца тыя, хто працягне яго жывы беларускі шлях.
  • Woodoo Cult
    28.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Эдик
    28.12.2025
    У нас на работе совсем недавно умер коллега. Менее 30 лет, не пил, правда курил но не по многу. Активный, не болел. Вечером лег как обычно спать, а утром мать уже не разбудила. Острая сердечная недостаточность. Я к тому, что человек может любой просто умереть и молодой, и здоровый, и спортсмен. И не такой он кровный враг режима, что бы его убивать. Есть личности, которых режим ненавидит во сто крат сильнее. А их то никто не травит. А здесь читаешь и поражаешься, как комментаторы так далеко заходят в измышлениях, что не видно уже ну никакой малейшей логики. Давайте подождем результатов расследования. Что попусту балаболить.
  • Меркаванне
    28.12.2025
    Эдик, акрамя рэжыму Лукашэнкі ёсць яшчэ і ФСБ РФ. Ёсць ГРУ, СВР. Карацей, спецслужбы РФ. Якія працуюць у тым ліку за мяжой. Дзейнічаюць самі (як Пятроў і Башыраў) ці наймаюць выканаўцаў.
  • Чаго i трэба было чакаць
    28.12.2025
    Меркаванне, падцягнулася падтрымка адмазвання лукашэнкi?
  • George
    28.12.2025
    Меркаванне, а ещё и Роспотребнадзор может, таможенная служба, другие.
  • Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку
    28.12.2025
    Хай гэты лукашыскi круцель адкажа каго ён мае на увазе пад "ворагамi Беларусі і ворагамi чалавецтва" i каго ен ужо адразу як па заказу пачаў адмазваць яшчэ да вынiкаў раследвання ? Тое, што Мелказерава забiлi сумненняў няма.
  • Курапаты
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку, ідзі хоць адно відэа з Пазьняком паглядзі, хоць адзін яго тэкст прачытай, тады не будзеш задаваць глупыя пытанні, каго ён мае на увазе пад "ворагамi Беларусі і ворагамi чалавецтва".
    У Курапаты схадзі, падумай, хто там забіваў беларусаў.
  • Хто такія "ворагі Беларусі, ворагi чалавецтва"
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку,
    Чытаем уважліва. Зянон Пазьняк 2019 года пра крыжалом у Курапатах:
    "Паводле лідэра КХП БНФ, гэта робіцца на загад Лукашэнкі і на патрабаваньне Масквы. «Нашчадкі тых бальшавіцкіх бандытаў, якія зьнішчылі ў Курапатах сотні тысяч людзей, хочуць схаваць гэтую памяць. І таму яны хочуць зьнішчыць памяць пра генацыд, зьнішчыць магілы і замяніць гэта ўсё хлусьнёй, абалваніць цэлае пакаленьне. Вось сутнасьць гэта вайны» — лічыць Зянон Пазьняк.
    Адкрывальнік Курапатаў зьвярнуўся «да ўсіх людзей у Беларусі, у якіх жывыя душы. Уставайце на абарону Курапатаў. Уставайце на абарону Народнага мэмарыялу. Ідзіце ў Курапаты, будзьце там. Хай там вас будзе шмат. Я зьвяртаюся да вернікаў Каталіцкага касьцёлу і праваслаўных беларусаў, да эвангельскіх хрысьціянаў, да габрэяў, чые помнікі варвары рэжыму нядаўна апаганілі. Яны не спыняцца ні перад кім і ні перад чым. Гэта 👉ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА. Іхнія нашчадкі зьнішчылі 2 мільёны людзей у Беларусі. Яны гатовы зьнішчыць усё чалавецтва. Для іх няма нічога сьвятога, мы бачым, што вытварае гэтая пуцінская кліка ў сьвеце».
  • Хто такія "ворагі Беларусі, ворагi чалавецтва"
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку,
    Чытаем уважліва.
    Зянон Пазьняк: "
    Наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь цераз здраду і глум пагружана Масквой у паняверку і зьдзек над народам. Крамлёўскія 👉ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА і адшчапенцы нішчаць нашу вялікую Беларускую мову, культуру і цэлы народ, гэб'ё і мянты палююць на беларусаў, як на зьвяроў, і кідаюць у вязьніцы, у катаваньні, калецтвы, хваробы і сьмерць".
    https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-chaj-himn-huczyc
  • Хто такія "ворагі Беларусі, ворагi чалавецтва"
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку,
    Чытаем уважліва.
    З 1937 па 23 чэрвеня 1941 года энкавэдзісцкія каты – сталінскія камуністы з дня ў дзень, з начы ў ноч стралялі тут людзям у патыліцу і ськідвалі ў глыбокія ямы. У гэтых ямах закапаны цьвет беларускай інтэлігенцыі, пісьменьнікі і паэты, артысты, вучоныя і дасьледчыкі, інжэнеры і рабочыя, сяляне і беларускія настаўнікі. Кожную ноч па навакольлі і па ўсёй Беларусі езьдзіў чорны хапун і хапаў людзей. Масква спускала ў Беларусь сваім уладам і катам плян па арыштах і растрэлах. Вынішчэньне людзей у Беларусі яны рабілі па графіку, штомесячна і штоквартальна. Масква прымала штодзённыя справаздачы аб забітых ахвярах. Толькі ў Курапатах савецкія акупанты забілі каля чвэрці мільёна людзей. Такіх Курапатаў шмат па ўсёй Беларусі.

    За часы савецкай акупацыі Беларусі з 1919 па 1953 год (год сьмерці Сталіна) сталіністы-русіфікатары забілі больш 2-х мільёнаў беларусаў ( і гэта ня ўлічваючы вайну). 👉ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА зьнішчылі заможнае працавітае сялянства, вынішчылі фізічна амаль дазваньня беларускую шляхту, расстралялі адукаваных людзей.

    Гэта нельга забыць ніколі, пакуль будзе стаяць белы сьвет і будзе жыць Беларусь. Савецкая акупацыя Беларусі перыяду Леніна-сталіна павінна быць прызнаная як рэжым генацыду і пацыфікацыі Беларускага Народу.
  • Хто такія "ворагі Беларусі, ворагi чалавецтва"
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку,
    Чытаем уважліва:
    Зянон ПАЗЬНЯК: Палітычны Чарнобыль.
    "Спачатку ўлада адмяніла ўсялякую дапамогу людзям, што пацярпелі ад Чарнобыля і жывуць на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі. Потым 👉ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА сталі не прапускаць міжнародную гуманітарную дапамогу людзям і бессаромна абкрадваць пацярпелых, спынілі адсяленьне, загадалі сеяць і зьмешваць чыстую прадукцыю з забруджанай для ўнутранага карыстаньня (удакладнім – калектыўнай дозы радыяцыі). Затым прынялі законы аб накіраваньні моладзі на працу ў чарнобыльскія зоны, а нядаўна галоўны ўзурпатар грымеў у Гомельскай вобласьці, што пара засяляць людзьмі спустошаныя радыяцыяй раёны і што з гэтага году ён сваім указам пачаў тое рабіць. “Сейце!” – крычаў хворы, вучоныя ў кабінэтах, маўляў, не разьбіраюцца, а людзі, што жывуць на радыяактыўнай зямлі, лепш ведаюць, дзе можна апрацоўваць глебу, а дзе не.

    Такога ніяк ня можна цярпець. Незаконны правіцель абзывае “ворагамі” беларусаў, што не прызнаюць ягонай улады, але ён сам ёсьць тыповым 👉 ВОРАГАМ ЧАЛАВЕЦТВА, які вядзе чарнобыльскую вайну супраць нашага народа.
  • Расея і ФСБ вам не вораг?
    28.12.2025
    Мелказерава забiў той жа хто i Карпенку, вам хтосьці не паляніўся і прывёў шмат цытатаў Пазьняка, хто такія ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва.
    Ну што, вы пачыталі? Вы ўжо вызначыліся, для вас яны таксама ворагі ці не? Ці для вас вораг выключна толькі Лукашэнка? (Які ёсць іх стаўленік.)
  • Хто такi Пазьняк
    28.12.2025
    Хто такія "ворагі Беларусі, ворагi чалавецтва" , Пазьняк 25 снежня па Белсаце назваў забойцамi Карпенкi i Мелказерава - Расею. А Карпенка ў 2001 збiраўся пайсцi на выбары супраць лукашэнкi. Таму ясна каму ён перашкаджаў. Карпенка быў забiты рэжымам, як i Мелказераў, а Пазьняк хуценька пачаў адмазваць Лукашэнку як па камандзе. I за гэта i за тое.
  • Усё тое ж самае
    28.12.2025
    Тая ж самая iнтэрнэт кдб група падтрымкi пазьняка i тут как тут па адмазванню лукашэнкi.
  • Было і такое
    28.12.2025
    Мацковское гебьё атруціло нават жонку шефа ГУР Україні К.Буданава. Добра што своечасова выратавалі у́ замежнай клініцы яе
  • Увесь час адмазванне злачынца лукашэнкi
    28.12.2025
    Пазьняк увесь час робiць з Лукашэнкi "ахвяру" . Вайну яго бедненькага "прымусiлi" распачаць з Масквы, ядзерную зброю яго прымусiлi паставiць, арэшнiк яго таксама прымусiлi паставiць, бабарыку высунулi "каб прымусiць лукашэнку да вайны", хаця яны яе ужо спланавалi даўно i дарогi пабудавалi, "ганчару далi грошы у маскве супраць лукашэнкi, а потым забiлi" i гэтак далей. Але самому пазьняку лукашэнкi i кдб далi зьехаць. Цi нехта сапраўды паверыць у казкi што з задняга прахода ў двор школы мiлiцыi ен мог унiкнуць з сядзiбы БНФ як гэта цень, а потым вiляць на машыне 2 гадзiны па гораду "замятаючыся ад сьледу" а потым праехаць яшчэ дзень праз усю Беларусь i праз мяжу незаўважаным... як гэтакi "неўлавiмы джо" хахаха тры раза
  • Карціна маслам!
    28.12.2025
    Увесь час адмазванне злачынца лукашэнкi, нават з успамінаў Пазьняка вынікае што Пазьняка мэтанакіравана вывезлі з Беларусі.
    Па Пазьняку шкоду Беларусі робяць усе і заўсёды, але толькі не Лукашэнка.
    Шкодзяць абстрактная расія і фсб, Ціханоўская, Бабарыка, Мілінкевіч, Дашкевіч, Севярынец, Вячорка і ўся апазіцыя да Лукашэнкі.
    У Пазьняка толькі бедненькі Лукашэнка пакутуе ад ўсіх ў сваім клопаце як уратавауь дзяржаўнасць. Распух ад перажыванняў.
  • Прывітанне
    28.12.2025
    Маюцца на ўвазе вытворцы "вакцын" ад кавіду?
  • Закрыстыян
    28.12.2025
    Мне гэта раптовая смерць нагадала забойства Анатоля Майсені. Быў малады журналіст-аналітык, грамадскі дзеяч у канцы 90х. Трагічна загінуў у дтп. Нібыта заснуў. Няма сумненняў што усе было падстаўлена. Перспектыўных лідараў забівалі увесь час.
  • Інфантылізмі і наіўнасць
    28.12.2025
    Некаторых каментатараў ужо стамляе. Ёсць практычны інтарэс расейскай імпэрыі па прадухіленню нацыянальнага адраджэння. Беларусы павінны лічыць сябе рускімі людзьмі, размаўляць на великом и могучем русском языке, памятаць подзвіг савецкага народа і не ведаць уласнай гісторыі, не цікавіцца ёй нават. Яны ўжо недапрацавалі з Украінай, даводзіцца ваяваць. Беларусь ніхто з цэпкіх лапак ужо не адпусціць. Азнаёмцеся з ролікамі Мікіты, каторыя з нацыянальным і гістарычным кантэнтам, і раскажыце якія пачуцці яны ўзбуджаюць адносна сябе, Беларусі і усходняга суседа. Мікіта быў яркім, таленавітым, патрыятычным, блізкім і зразумелым для моладзі. Ён усур'ёз заняўся нацыянальным адраджэннем і падаваў прыклад маладому пакаленню. Ён быў пагрозай і прыкрасцю для расеі, гэта відавочна.
  • Карціна маслам!
    28.12.2025
    Мне раптоўная смерць Мелказёрава нагадала забытыя ўжо лукашэнкаўскія "эскадроны смерці".
    Група дзяржаўных службоўцаў выкрадала і забівала тых, каго Лукашэнка баяўся, пачала забіваць крымінальнікаў, а пасля забівала ворагаў умацавання яго рэжыму.
    Беларусаў збіць з панталыку не ўдалося ні фэйкавымі лідэрамі, ні балбатнёй пра гранты, ні запалохваннямі.
    Не выключаю, што ў Мінску вырашылі аднавіць метады індывідуальных забойстваў, аднавіць эскадроны смерці за мяжой.
    Падабенства што і тады таксама Пазьняк выдумляў казкі, што яму загадзя ўсё вядома <<Масква дала ім грошы-гранты, а пасля забіла".
    Сёння добра вядома, што "эскадроны смерці" не фсб, і не масква, і не кгб, а службоўцы МУС РБ. І выконвалі загады мінскага кіраўніцтва.
    Настойлівыя спробы загадзя павесіць усіх сабак на абстрактную Расею, загадзя адмовіць ў здаровым розуме польскай пракуратуры...
    Ну ведаеце....
    Усё больш думаю пра тыя беларускія эскадроны смерці, якія былі спыненыя шырокім грамадскім розгаласам, неабыякавасцю нашага грамадства.
  • М
    28.12.2025
    Карціна маслам! , Расея не абстрактная, а канкрэтная. А што менскае кіраўніцтва - ня філія маскоўскага?
  • Меркаванне
    28.12.2025
    Карціна маслам! , Мікіту ніхто не выкрадаў.
    Больш падобна на атручванне ядам, які выклікае раптоўнае спыненне сэрца.
  • Абменны фонд
    28.12.2025
    Пазняк сказаў тое, пра што думаюць усе.
  • Віктар Паўлавіч Крук
    28.12.2025
    Пазьняк - вядомы канспіролаг. У яго ўсё што адбываецца ў свеце гэта вынік працы КДБ і ФСБ.

    У мяне адно пытанне да Зянона і ягоных адэптаў: калі ён такі мошчны і нязломны змагар, такая ГЛЫБА, небяспечная для рэжыму, чаму яго самога за гэтыя 26 год (!!!) дагэтуль не атруціла ФСБ? Напэўна, ахоўваюць добра :)?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць