як пісаць , Воля ці воля , Свобода ці свобода , бабарыка ці баборико , Незалежнасьць ці независимость , Менск ці Мінск
ЯНКА
16.02.2026
Ken Adamovič, 🔺мяркую, тых беларусаў, якія грэбуюць роднай мовай і яшчэ сунуць свае нахабныя лычы ў апазыцыю, лепш гіранічна пазначаць расейскаю. І дзякуй гэтай рэд., што ўсёткі прапускае такое напісаньне, напрыклад, у маім нядаўнім допісе «УДÁЛА ТАК УДУ́ЛА» (гл. напрыканцы камэнтаў): -https://nashaniva.com/388100
Спадар
15.02.2026
To cringe --- гэта тое,чым зараз займаецца большая частка жыхароў ябацькастана...
д7
15.02.2026
> Нават калі б беларусы раптам перасталі гэтак павальна валодаць рускай мовай, як сёння, яе ўплыў усё роўна застаўся б адчувальным з-за велізарнага маштабу рускамоўнай інфапрасторы
Вось тыя ж палякі чамусь не цягнуць сабе ў рот расейскае гаўно. І расейскія серыялы пра мянтоў ды "ЭсВеО" не глядзяць. А навошта гэта робяць беларусы - загадка. І апраўдваць гэта тым што проста гэтая яма з гаўном занадта вялізарная што не можна прайсьці міма не хапнуўшы хоць жменю, хоць лыжку - ну гэта дзіўна неяк...
А наконт "застаўся б" - знову дастаткова паглядзець на тых жа палякаў: маладое пакаленьне зусім не ведае расейскую, яна ім проста не патрэбная бо ў іх ёсьць свая. Тое ж будзе і ў Беларусі, дастаткова толькі маскальскіх акупантаў выпхаць і зрабіць адукацыю выключна на роднай мове хаця б на 10-15 гадоў. І не будзе тут ніякай расейскай больш. І ніякіх убоскіх "крынджалукаў" не будзе таксама бо ў сваёй дастаткова сінонімаў.
Нажаль
15.02.2026
д7, няма ніякай загадкі: адна мова > адна культура > адіннарод.
Кринж
15.02.2026
Гуляю на апошняе! Стаўлю свае апошнія чыстыя шкарпэткі на каманду -Крынж. -Гоў Крынж !
Найперш не галасі!
15.02.2026
Кринж , а яны не цыраваныя? )))
КрЫнж
15.02.2026
Найперш не галасі! , Я іх нават прэсам прэсану) Каб пераможца атрымаў годны прыз) Дзеля перамогі любімай каманды я мяняю нік на -Крынж. )
Найперш не галасі!
15.02.2026
Я за крынж. Гук д ўсё адно не прыжывецца. Беларуская мова мае яшчэ адно важкае правіла, якое не згаданае ў артыкуле - словы іншамоўнага паходжання вымаўляюцца саводле нормаў вымаўлення беларускае мовы. Напрыклад "па радзіве перадавалі" або "шукай за бюром" і да тп жывыя варыянты. Пагадзіцеся, "паехалі метром" гучыць натуральна. Нашыя рафінаваныя маргінальныя мовазнаўцы часцяком тлумачаць тое непісьменнасцю носьбіта мовы, але ў носьбіта мова жывая, паводле жывых законаў, а ў такога філолуха мова - гэта набор правілаў з ягонага падручніка, у які ён усіх стараецца ўпхнуць Зыходячы з гэтага мы ня маем пільнае патрэбы вымаўляць кожнае запазычанае слова ў дакладнай адпаведнасці з брытанскім, амерыканскім ці аўстралійскім варыянтам. Усіх не дагоніш. Як прыклад узгадайма слова жалюзі. Распаўсюдзілася з ангельскае з націскам на першы склад , але пайшло з французскае, дзе было з націскам на апошні. Я ж і кажу - усіх не дагоніш. Наконт ндж ў слове крындж: не чую тут нашага гуку дж, а чую два асобныя - д і ж. Ну а тры зычныя запар гэта не зусім каб па нашаму. Для рускае мовы нармалёва, для нас ня вельмі. Таму, мяркую, ндж не прыжывецца, і менавіта крындж для мяне патыхае русізмам. Не столькі па гучанні, а найбольш паводле спосабу запазычання.
Дж
15.02.2026
Найперш не галасі! , "ндж" - гэта два гукі. Калі ты не чуеш - трэба ісці да доктара.
Найперш не галасі!
15.02.2026
Дж, у згаданым слове тры. Крындж не дождж.
Найперш не галасі!
15.02.2026
Дж, дзень і дождж нашыя словы, таму дз' і дж. Паспрабуйце пачуць адзін гук дж, выкарыстаўшы іншамоўнае слова ў іншай форме, ці ўтварыўшы новае аднакаранёвае, найлепей перад галосным - крынджоўня, крынджовы. Самі будзеце вымаўляць крынжовы, крынжоўня.
.
15.02.2026
У ангельскай "ʤ" і ў беларускай "дж" - адзін гук. І ў фанетычным алфавіце адзін. Пісаў пра гэта ніжэй. Тут, мабыць, карысна напрамую пашукаць агульнае паміж ангельскай і беларускай, польскай і беларускай і г.д. без пасрэдніцтва рускай, у якой штучнае падвойванне гукаў на "д" і "ж". І не столькі для "антыімперскага адмаўлення рускай мовы", а для больш лепшага разумення сваёй і іншых еўрапейскіх.
На жаль, у беларускім алфавіце не прынялі адну літару для аднаго гука - а было б адразу прасцей і відавочней, у тым ліку ў такіх выпадках.
Найперш не галасі!
15.02.2026
., 1) мы з вамі парушылі першы закон фармальнае логікі - закон тоеснасці. Артыкул пра фанетычны разбор вядомага слова іншамоўнага паходжання. Вы кажаце як правільна запазычваць з ангельскае. Але менавіта гэтае слова ня трэба запазычваць нанова, бо яно ўжо тут жыве. У нашым выпадку, ды і ўвогуле, няма сэнсу імкнуцца імітаваць гучанне першага арыгіналу, а то так і да санскрыта дойдзем, давядзецца вывучыць санскрыт.)) Так, зразумела, ніхто не робіць. Да прыкладу таму і кажам "прыйшло з нямецкае (польскае, ангельскае...), але ж не значыць, што слова прыдумана толькі немцамі (ангельцамі, палякамі). Яны можа таксама запазычылі, хіба не?
2) Але тут маюцца патэнцыяльна добрыя навіны: у беларускай мове асноўны лексічны масіў - спрадвечна беларуская лексіка. Таму словы іншамоўнага паходжання у нашае мове пачынаюць жыць ў становішчы нелегальных мігрантаў, без пэўных правоў і абавязкаў, і адначасова ў розных формахю З гэтае прычыны вымаўленне і выкарыстанне запазычанняў падлягае значным зменам носьбітамі мовы. (кампутар, лідар, тэатар, Еўропа хфілязофія, хварба, глобус, пролетарыят...) Крындж/крынж таксама наўрад ці канчатковы варыянт. Урэшце, чужыя словы могуць хутка знікаць, і без нашага шкадавання. Напрыклад, прыкід саступіў луку і гд.
3) Ну і яшчэ крыху афтопчык, але ўжо ў адны дзверы.... Вяртанне народу да мовы як неад'емная частка карэнізацыі мусіць ісці ў кірунку сучаснай беларускай літаратурнай мовы , а не паводле прынцыпу "абы не па-расейску". Абы не па-расейску не гарантуе абы па-беларуску. Гэта да таго, што не варта імкнуцца да гукапераймання з іншых моваў, незалежна ад шляхоў запазычання.
Найперш не галасі!
15.02.2026
Найперш не галасі! , 3 а) А актыўнае і шырокае выкарыстанне тарашкевіцы ці мовы часоў ВКЛ разбурае адзіную моўную прастору на абшары унітарнае дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Выкарыстанне як нарматыўных архаічных, гістарычных варыянтаў мовы пашкодзіць карэнізацыі, як прызнанне нормаю "йазыка падонкафф".
Але зараз, каб захаваць сваю фронду, вечныя падлеткі загалосяць, што я нейкі там агент.))
.
15.02.2026
Слова жыве пакуль у двух варыянтах. Астатнія аргументы не вычарпальныя, а толькі часткі агульнай карціны. Калі носьбіт мовы на гэтым прыкладзе задумаецца пра свой гук "дж" (як "ў", "дз" і г.д.), будзе толькі лепш. І калі ён пагартае Саўку пра запазычанні і паслухае Каляду пра літаратурнае вымаўленне, таксама будзе толькі лепш. Не ўсё жыццё і ісціна ў сацсетках, трэба шанаваць і выкарыстоўваць сваё фундаментальнае.
Вось дарэчы, я прапаноўваў напісаць разбор "дыкпік ці дзікпік". Няма каму, няма нават якога эксперта паклікаць. Пустэча. А правіла пры запазычанні тут ёсць, і правільны варыянт не ламаў бы беларускамоўную галаву ўзгадоўваннем лясных дзікаў. І карысць была б, хоць і на такім крынджовым прыкладзе :)
123
15.02.2026
Як чуецца... Не чую я там "Д"
.
15.02.2026
Таму што беларусы пад уплывам рускай звыкліся казаць адзіны гук "дж" як 2 гукі "д" + "ж", паслядоўна і з невялікім разрывам.
.
15.02.2026
Ва ўжо памерлым (знішчаным неахайнасцю і абыякавасцю) сэрвісе "Добрапіс" (2015) Белсата мовазнаўцы Зміцера Саўкі: "крындж, cringe [krɪnʤ], en - пачуццё сораму за іншага чалавека, крындж"
Чаму аўтар артыкула знаходзіць выкарыстанні "крындж" і "крынж" толькі з 2020-га году? Таму што: а) беларускі інтэрнэт пастаянна губляе сваю гісторыю (прыклад таго жа Белсата: калі Саўка дадаў слова, значыць, яго выкарыстоўвалі, але стары кантэнт Белсата цалкам знік з веба); б) сацсеткам і пашукавікам не цікавая гісторыя допісаў, яны губляюць яе і паніжаюць у падачы па параўнанню з "гарачым", актуальным.
Паглядзім на трэнды пошукаў Гугл і Яндэкс: У Гугл (гісторыя з 2004 г.) "крындж" шукалі ў 2007 г., "крынж" у 2014 і 2021 гг. У Яндэкс (гісторыя з 2018 г.) пошукаў даволі шмат, сотні з 2019 г., "крынж" значна часцей за "крындж".
Знойдзеныя ўжыванні "крынж" у рускіх тэкстах, як мяркую, з'явіліся з-за ўплыву беларускай і ўкраінскай на рускую мову, сібірскія і далёкаўсходнія гаворкі. Рускамоўныя выкарыстоўваюць трасянку і суржык не заўсёды свядома, каб дадаць трохі ненарматыўнасці, старажытнасці, вясковасці, "крынджу".
Слоўнік 2023 г. фіксуе адзінкавыя выпадкі выкарыстання на zviazda.by, sojka.io, luch.by. Тут для мяне больш аўтарытэтны сэрвіс Саўкі, які яшчэ ў 2015-м не толькі фіксаваў новыя словы, але і спрабаваў накіроўваць і нармаваць выкарыстанне з улікам правіл і традыцый беларускай мовы. "Крындж" - добрая нагода прыгадаць Зміцера і яго працу, задумацца пра адсутнасць сучасных ініцыятыў падобнага ўзроўню, заняпад і нашае слабае месца.
CV
15.02.2026
., у артыкуле ж напісана, што пранікненняў можа быць шмат, але слова можа не прысці ў сталы ўжытак, калі не час ці калі супраціў вялікі, таму спарадычныя з'яўленні ў 2000-2010-я гады не маюць значэння.
Дарэчы не было ніякага крынджу ў выдачы гугла да 2020 года, гэта лёгка правець, паставіўшы ў пошуку абмежаванні па даце.
Статыстыка запытаў у пошукавіках не дае ніякай карыснай інфармацыі, бо вы не ведаеце пра кантэкст запыту: гэта мог быць запыт не па-беларуску (анімэшнікі з Расіі), непісьменнага чалавека, або запыт з выпадковай памылкай друку.
А сацсеткі даюць карціну ў дынаміцы - час з'яўлення першых допісаў, пасля якіх слова пачынае стала ўжывацца менавіта ў зносінах на беларускай мове. На жаль, толькі твітар дазваляе ажыццяўляць пошук па ўсіх тэкстах, фэйсбук, інстаграм і ВК - не, трэдсаў яшчэ не было, як і тыктоку.
"Знойдзеныя ўжыванні "крынж" у рускіх тэкстах, як мяркую, з'явіліся з-за ўплыву беларускай і ўкраінскай на рускую мову" Па чым вы мяркуеце? На гэта не знойдзецца аніякай аргументацыі, таму што перайначвалі лексіку, каб яна гучала ці пісалася не так, тысячагоддзямі. "Язык падонкаф" гэта чыў уплыў? Проста лінгвістычная забаўка адукаваных людзей.
"Слоўнік 2023 г. фіксуе адзінкавыя выпадкі выкарыстання на zviazda.by, sojka.io, luch.by." Гэта перакручванне. Слоўнік фіксуе, што ў беларускай мове ўжываюцца такія словы як "крынж" і "крынжовы", а zviazda.by, sojka.io, luch.by там прыведзены толькі каб паказаць прыклады ўжывання ў беларускамоўных тэкстах. Ці як вы ўяўляеце слоўнік? Каб да кожнага слова былі прыведзены ўсе згадкі ў інтэрнэце, якія складальнікі змаглі знайсці?
"Сэрвіс Саўкі" нішто, вы нават не зможаце даказаць, што такое слова там існавала. Не кажучы ўжо, што гэта так званы слоўнік, нікім акрамя Белсата не рэкамендаваны для выкарыстання.
Найперш не галасі!
15.02.2026
CV, +
.
15.02.2026
1. Сучасная выдача гугла на перыяд да 2020 г. не паказвае ўсіх старонак, якія існавалі да 2020 г. Толькі тыя, якія існавалі да 2020 г. і захаваліся зараз. І ў якіх не парушана датыроўка (скажэнне сустракаецца ў абодва бакі, ў тым ліку з-за аўтараў сайтаў, якія не жадаюць, каб іх старонкі пошукавік лічыў "старымі"). Там не будзе белсата, тутбая з каментарыямі, каментарыяў "НН" да восені 2020-га, старых аматарскіх сайтаў, амаль усіх форумаў 2000-2010-х. Не будзе і большасці сацсетак (з чым Вы згодныя), бо яны не індэксуюцца або значна паніжаюцца або цалкам выдаляюцца з пошукавай выдачы, "бо старое". Або былі выдаленыя беларусамі пасля 2020/2022.
А трэнды гугла і яндэкса захоўваюць моманты цікавасці аўдыторыі. Як "Жыве вечна" рэгулярна шукалі 25 сакавіка, так і на "крындж"/"крынж" таксама быў нейкі повад. "Крындж" у 2007 - з вялікай імавернасцю беларускі, бо калі праверыць лакалізацыю, шукалі з Беларусі, а не з Расеі.
2. Слоўнік 2023 г. даў 3 куцыя прыклады з сучасных СМІ і сайтаў з РБ, бо больш неадкуль. Вышэй аргументаваў, як і чаму шмат іншага знікла. Да таго ж апазіцыйныя экстрэмісцкія СМІ яны выкарыстоўваць не могуць. І сацсеткі на ўсялякі выпадак. Слоўнікі ўвогуле арыентуюцца на корпус мовы (або ў такіх выпадках на тое, што будзе корпусам): друкаваныя выданні і СМІ, апошні час сайты. Што было дасяжнае, з іх магчымым абмежаваным выбарам, тое чэсна і зафіксавалі ў слоўніку. Нейкай іншай глыбіні, шырыні тут няма.
3. Людзі перайначваюць лексіку таксама не адвольна, а па спецыфічных правілах. Калі жадаюць паздзекавацца з недастаткова "элітарнай" асобы, малпуюць "вясковым" вымаўленнем, якое часта дыялект ўскраін або прыгнечаных народаў лімітрофаў. "Язык падонкаф" падбіраў максімальныя памылкі, а яны якраз тыя, якія чалавек жадае зрабіць, бо прывучаны з дзяцінства да іншага вымаўлення. Аканьне, "жы"-"шы", "цца" замест "тся", "шч" і "сч" замест "щ" - нічога не нагадвае? Тэма цікавая, тут трохі афтоп.
4. Зміцер Саўка - аўтарытэтны аўтар, які спецыялізаваўся менавіта ў гэтым напрамку. Ён аўтар даведніка "Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце", дзе распрацаваў правілы практычнай транскрыпцыі ў беларускую з 31 мовы. А сэрвіс "Добрапіс" быў сучасным дынамічным аналагам слоўніка, бо аднастайна і правільна пісаць іншаземныя імёны і назвы, неалагізмы - актуальная практычная задача для СМІ. (Вы ж самі заканчваеце "У нашаніўскай традыцыі мы пішам так" - гэта такая ж спроба лакальнай стандартызацыі, але не настолькі сістэмным узроўні, як у "Добрапісе").
Я не жадаў "зрэзаць" аўтара артыкула, я дапаўняў тым, што ведаю. Вас ад гэтага занесла ў "нішто"? Такі выпад лічу перабором, абясцэньваеце працу беларусаў, якую трэба ведаць і выкарыстоўваць.
Лол
15.02.2026
> Нават калі б беларусы раптам перасталі гэтак павальна валодаць рускай мовай, як сёння, яе ўплыў усё роўна застаўся б адчувальным з-за велізарнага маштабу рускамоўнай інфапрасторы, колькасці кантэнту і большай колькасці сувязяў ва ўсіх сферах з англамоўным светам.
Якое глупства. Расейшчына - не ангельшчына, без рускамоўных не жыве.
ЎІЎ
15.02.2026
Каб беларусы так спрачаліся, што беларусам трэба размаўляць на сваёй беларускай мове, а не расейскай - мове акупантаў.
Ага
15.02.2026
ЎІЎ, але ж гэта й так ясна беларусам. Праблема ў губернскай большасці.
Тадэвуш Рэйтан
15.02.2026
Ага, большасці тых, хто прыняў імпэрскую назву Белорусской губерніі за назву сваёй дзяржавы.
Язэп
15.02.2026
[Рэд. выдалена]
ЯНКА
15.02.2026
Няўжо рускае (прыкульгаўшае да «младшіх братьеф» з Расеі) слоўца «крындж» пазначае «пачуцьцё сораму, няёмкасьці за чые-небудзь дзеяньні»❓ А гішпасор што тады значыць? Мабыць, ня трэ' мяшаць усё ў кучку❓ Бо між «крынге» й «гішпасорам» ёсьць істотная розьніца. Пра гэта трапна кажа наступная выцемка зь сеціва: ——— « «Крынге» й «гішпанскі сорам» абазначаюць пачуцьцё глыбокай няёмкасьці за ганебныя дзеяньні, але маюць рознае паходжаньне й адценьні. Гішпасор — гэта эмпатычная зьбянтэжанасьць за іншага чалавека, тады як «крынге» (ад англ. cringe — скурчвацца) — шырэйшае сьленгавае паняцьце, улучальнае агіду й сорам ня толькі за іншых, але й за свае мінулыя ўчынкі.
Ключавыя адрозненні: • Гішпанскі сорам (vergüenza ajena) — псыхалягічны фэномен, эмпатычнае перажываньне за чужыя неадэкватныя або ганебныя паводзіны. Гэта пачуццё «па даверанасьці», калі сорамна вам, а ганьбіцца нехта іншы. • Крынге (cringe) — больш сучаснае, моладзевае слова, якое часта выкарыстоўваецца як рэакцыя на нешта жудаснае, недарэчнае або выклікае агіду. Крынге — гэта калі ад паводзін чалавека літаральна «перакручвае».» ———
Belarusians are arguing how to correctly spell 'kryndzh' or 'krynzh'. Is there a correct answer?
🔺мяркую, тых беларусаў, якія грэбуюць роднай мовай і яшчэ сунуць свае нахабныя лычы ў апазыцыю, лепш гіранічна пазначаць расейскаю. І дзякуй гэтай рэд., што ўсёткі прапускае такое напісаньне, напрыклад, у маім нядаўнім допісе «УДÁЛА ТАК УДУ́ЛА» (гл. напрыканцы камэнтаў):
-https://nashaniva.com/388100
Вось тыя ж палякі чамусь не цягнуць сабе ў рот расейскае гаўно. І расейскія серыялы пра мянтоў ды "ЭсВеО" не глядзяць. А навошта гэта робяць беларусы - загадка. І апраўдваць гэта тым што проста гэтая яма з гаўном занадта вялізарная што не можна прайсьці міма не хапнуўшы хоць жменю, хоць лыжку - ну гэта дзіўна неяк...
А наконт "застаўся б" - знову дастаткова паглядзець на тых жа палякаў: маладое пакаленьне зусім не ведае расейскую, яна ім проста не патрэбная бо ў іх ёсьць свая. Тое ж будзе і ў Беларусі, дастаткова толькі маскальскіх акупантаў выпхаць і зрабіць адукацыю выключна на роднай мове хаця б на 10-15 гадоў. І не будзе тут ніякай расейскай больш. І ніякіх убоскіх "крынджалукаў" не будзе таксама бо ў сваёй дастаткова сінонімаў.
-Гоў Крынж !
)))
Я іх нават прэсам прэсану) Каб пераможца атрымаў годны прыз)
Дзеля перамогі любімай каманды я мяняю нік на -Крынж. )
Беларуская мова мае яшчэ адно важкае правіла, якое не згаданае ў артыкуле - словы іншамоўнага паходжання вымаўляюцца саводле нормаў вымаўлення беларускае мовы.
Напрыклад "па радзіве перадавалі" або "шукай за бюром" і да тп жывыя варыянты.
Пагадзіцеся, "паехалі метром" гучыць натуральна.
Нашыя рафінаваныя маргінальныя мовазнаўцы часцяком тлумачаць тое непісьменнасцю носьбіта мовы, але ў носьбіта мова жывая, паводле жывых законаў, а ў такога філолуха мова - гэта набор правілаў з ягонага падручніка, у які ён усіх стараецца ўпхнуць
Зыходячы з гэтага мы ня маем пільнае патрэбы вымаўляць кожнае запазычанае слова ў дакладнай адпаведнасці з брытанскім, амерыканскім ці аўстралійскім варыянтам. Усіх не дагоніш.
Як прыклад узгадайма слова жалюзі. Распаўсюдзілася з ангельскае з націскам на першы склад , але пайшло з французскае, дзе было з націскам на апошні. Я ж і кажу - усіх не дагоніш.
Наконт ндж ў слове крындж: не чую тут нашага гуку дж, а чую два асобныя - д і ж. Ну а тры зычныя запар гэта не зусім каб па нашаму. Для рускае мовы нармалёва, для нас ня вельмі. Таму, мяркую, ндж не прыжывецца, і менавіта крындж для мяне патыхае русізмам. Не столькі па гучанні, а найбольш паводле спосабу запазычання.
Крындж не дождж.
Паспрабуйце пачуць адзін гук дж, выкарыстаўшы іншамоўнае слова ў іншай форме, ці ўтварыўшы новае аднакаранёвае, найлепей перад галосным - крынджоўня, крынджовы. Самі будзеце вымаўляць крынжовы, крынжоўня.
Пісаў пра гэта ніжэй.
Тут, мабыць, карысна напрамую пашукаць агульнае паміж ангельскай і беларускай, польскай і беларускай і г.д. без пасрэдніцтва рускай, у якой штучнае падвойванне гукаў на "д" і "ж".
І не столькі для "антыімперскага адмаўлення рускай мовы", а для больш лепшага разумення сваёй і іншых еўрапейскіх.
На жаль, у беларускім алфавіце не прынялі адну літару для аднаго гука - а было б адразу прасцей і відавочней, у тым ліку ў такіх выпадках.
1) мы з вамі парушылі першы закон фармальнае логікі - закон тоеснасці.
Артыкул пра фанетычны разбор вядомага слова іншамоўнага паходжання. Вы кажаце як правільна запазычваць з ангельскае. Але менавіта гэтае слова ня трэба запазычваць нанова, бо яно ўжо тут жыве. У нашым выпадку, ды і ўвогуле, няма сэнсу імкнуцца імітаваць
гучанне першага арыгіналу, а то так і да санскрыта дойдзем, давядзецца вывучыць санскрыт.))
Так, зразумела, ніхто не робіць. Да прыкладу таму і кажам "прыйшло з нямецкае (польскае, ангельскае...), але ж не значыць, што слова прыдумана толькі немцамі (ангельцамі, палякамі). Яны можа таксама запазычылі, хіба не?
2) Але тут маюцца патэнцыяльна добрыя навіны: у беларускай мове асноўны лексічны масіў - спрадвечна беларуская лексіка. Таму словы іншамоўнага паходжання у нашае мове пачынаюць жыць ў становішчы нелегальных мігрантаў, без пэўных правоў і абавязкаў, і адначасова ў розных формахю
З гэтае прычыны вымаўленне і выкарыстанне запазычанняў падлягае значным зменам носьбітамі мовы. (кампутар, лідар, тэатар, Еўропа хфілязофія, хварба, глобус, пролетарыят...)
Крындж/крынж таксама наўрад ці канчатковы варыянт.
Урэшце, чужыя словы могуць хутка знікаць, і без нашага шкадавання. Напрыклад, прыкід саступіў луку і гд.
3) Ну і яшчэ крыху афтопчык, але ўжо ў адны дзверы....
Вяртанне народу да мовы як неад'емная частка карэнізацыі мусіць ісці ў кірунку сучаснай беларускай літаратурнай мовы , а не паводле прынцыпу "абы не па-расейску". Абы не па-расейску не гарантуе абы па-беларуску.
Гэта да таго, што не варта імкнуцца да гукапераймання з іншых моваў, незалежна ад шляхоў запазычання.
3 а) А актыўнае і шырокае выкарыстанне тарашкевіцы ці мовы часоў ВКЛ разбурае адзіную моўную прастору на абшары унітарнае дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Выкарыстанне як нарматыўных архаічных, гістарычных варыянтаў мовы пашкодзіць карэнізацыі, як прызнанне нормаю "йазыка падонкафф".
Але зараз, каб захаваць сваю фронду, вечныя падлеткі загалосяць, што я нейкі там агент.))
Астатнія аргументы не вычарпальныя, а толькі часткі агульнай карціны.
Калі носьбіт мовы на гэтым прыкладзе задумаецца пра свой гук "дж" (як "ў", "дз" і г.д.), будзе толькі лепш.
І калі ён пагартае Саўку пра запазычанні і паслухае Каляду пра літаратурнае вымаўленне, таксама будзе толькі лепш. Не ўсё жыццё і ісціна ў сацсетках, трэба шанаваць і выкарыстоўваць сваё фундаментальнае.
Вось дарэчы, я прапаноўваў напісаць разбор "дыкпік ці дзікпік". Няма каму, няма нават якога эксперта паклікаць. Пустэча.
А правіла пры запазычанні тут ёсць, і правільны варыянт не ламаў бы беларускамоўную галаву ўзгадоўваннем лясных дзікаў. І карысць была б, хоць і на такім крынджовым прыкладзе :)
Не чую я там "Д"
"крындж, cringe [krɪnʤ], en - пачуццё сораму за іншага чалавека, крындж"
Чаму аўтар артыкула знаходзіць выкарыстанні "крындж" і "крынж" толькі з 2020-га году?
Таму што:
а) беларускі інтэрнэт пастаянна губляе сваю гісторыю (прыклад таго жа Белсата: калі Саўка дадаў слова, значыць, яго выкарыстоўвалі, але стары кантэнт Белсата цалкам знік з веба);
б) сацсеткам і пашукавікам не цікавая гісторыя допісаў, яны губляюць яе і паніжаюць у падачы па параўнанню з "гарачым", актуальным.
Паглядзім на трэнды пошукаў Гугл і Яндэкс:
У Гугл (гісторыя з 2004 г.) "крындж" шукалі ў 2007 г., "крынж" у 2014 і 2021 гг.
У Яндэкс (гісторыя з 2018 г.) пошукаў даволі шмат, сотні з 2019 г., "крынж" значна часцей за "крындж".
Знойдзеныя ўжыванні "крынж" у рускіх тэкстах, як мяркую, з'явіліся з-за ўплыву беларускай і ўкраінскай на рускую мову, сібірскія і далёкаўсходнія гаворкі.
Рускамоўныя выкарыстоўваюць трасянку і суржык не заўсёды свядома, каб дадаць трохі ненарматыўнасці, старажытнасці, вясковасці, "крынджу".
Слоўнік 2023 г. фіксуе адзінкавыя выпадкі выкарыстання на zviazda.by, sojka.io, luch.by.
Тут для мяне больш аўтарытэтны сэрвіс Саўкі, які яшчэ ў 2015-м не толькі фіксаваў новыя словы, але і спрабаваў накіроўваць і нармаваць выкарыстанне з улікам правіл і традыцый беларускай мовы.
"Крындж" - добрая нагода прыгадаць Зміцера і яго працу, задумацца пра адсутнасць сучасных ініцыятыў падобнага ўзроўню, заняпад і нашае слабае месца.
Дарэчы не было ніякага крынджу ў выдачы гугла да 2020 года, гэта лёгка правець, паставіўшы ў пошуку абмежаванні па даце.
Статыстыка запытаў у пошукавіках не дае ніякай карыснай інфармацыі, бо вы не ведаеце пра кантэкст запыту: гэта мог быць запыт не па-беларуску (анімэшнікі з Расіі), непісьменнага чалавека, або запыт з выпадковай памылкай друку.
А сацсеткі даюць карціну ў дынаміцы - час з'яўлення першых допісаў, пасля якіх слова пачынае стала ўжывацца менавіта ў зносінах на беларускай мове. На жаль, толькі твітар дазваляе ажыццяўляць пошук па ўсіх тэкстах, фэйсбук, інстаграм і ВК - не, трэдсаў яшчэ не было, як і тыктоку.
"Знойдзеныя ўжыванні "крынж" у рускіх тэкстах, як мяркую, з'явіліся з-за ўплыву беларускай і ўкраінскай на рускую мову"
Па чым вы мяркуеце? На гэта не знойдзецца аніякай аргументацыі, таму што перайначвалі лексіку, каб яна гучала ці пісалася не так, тысячагоддзямі. "Язык падонкаф" гэта чыў уплыў? Проста лінгвістычная забаўка адукаваных людзей.
"Слоўнік 2023 г. фіксуе адзінкавыя выпадкі выкарыстання на zviazda.by, sojka.io, luch.by."
Гэта перакручванне. Слоўнік фіксуе, што ў беларускай мове ўжываюцца такія словы як "крынж" і "крынжовы", а zviazda.by, sojka.io, luch.by там прыведзены толькі каб паказаць прыклады ўжывання ў беларускамоўных тэкстах. Ці як вы ўяўляеце слоўнік? Каб да кожнага слова былі прыведзены ўсе згадкі ў інтэрнэце, якія складальнікі змаглі знайсці?
"Сэрвіс Саўкі" нішто, вы нават не зможаце даказаць, што такое слова там існавала. Не кажучы ўжо, што гэта так званы слоўнік, нікім акрамя Белсата не рэкамендаваны для выкарыстання.
Толькі тыя, якія існавалі да 2020 г. і захаваліся зараз. І ў якіх не парушана датыроўка (скажэнне сустракаецца ў абодва бакі, ў тым ліку з-за аўтараў сайтаў, якія не жадаюць, каб іх старонкі пошукавік лічыў "старымі").
Там не будзе белсата, тутбая з каментарыямі, каментарыяў "НН" да восені 2020-га, старых аматарскіх сайтаў, амаль усіх форумаў 2000-2010-х.
Не будзе і большасці сацсетак (з чым Вы згодныя), бо яны не індэксуюцца або значна паніжаюцца або цалкам выдаляюцца з пошукавай выдачы, "бо старое". Або былі выдаленыя беларусамі пасля 2020/2022.
А трэнды гугла і яндэкса захоўваюць моманты цікавасці аўдыторыі. Як "Жыве вечна" рэгулярна шукалі 25 сакавіка, так і на "крындж"/"крынж" таксама быў нейкі повад.
"Крындж" у 2007 - з вялікай імавернасцю беларускі, бо калі праверыць лакалізацыю, шукалі з Беларусі, а не з Расеі.
2. Слоўнік 2023 г. даў 3 куцыя прыклады з сучасных СМІ і сайтаў з РБ, бо больш неадкуль.
Вышэй аргументаваў, як і чаму шмат іншага знікла. Да таго ж апазіцыйныя экстрэмісцкія СМІ яны выкарыстоўваць не могуць. І сацсеткі на ўсялякі выпадак.
Слоўнікі ўвогуле арыентуюцца на корпус мовы (або ў такіх выпадках на тое, што будзе корпусам): друкаваныя выданні і СМІ, апошні час сайты.
Што было дасяжнае, з іх магчымым абмежаваным выбарам, тое чэсна і зафіксавалі ў слоўніку. Нейкай іншай глыбіні, шырыні тут няма.
3. Людзі перайначваюць лексіку таксама не адвольна, а па спецыфічных правілах.
Калі жадаюць паздзекавацца з недастаткова "элітарнай" асобы, малпуюць "вясковым" вымаўленнем, якое часта дыялект ўскраін або прыгнечаных народаў лімітрофаў.
"Язык падонкаф" падбіраў максімальныя памылкі, а яны якраз тыя, якія чалавек жадае зрабіць, бо прывучаны з дзяцінства да іншага вымаўлення. Аканьне, "жы"-"шы", "цца" замест "тся", "шч" і "сч" замест "щ" - нічога не нагадвае?
Тэма цікавая, тут трохі афтоп.
4. Зміцер Саўка - аўтарытэтны аўтар, які спецыялізаваўся менавіта ў гэтым напрамку. Ён аўтар даведніка "Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце", дзе распрацаваў правілы практычнай транскрыпцыі ў беларускую з 31 мовы.
А сэрвіс "Добрапіс" быў сучасным дынамічным аналагам слоўніка, бо аднастайна і правільна пісаць іншаземныя імёны і назвы, неалагізмы - актуальная практычная задача для СМІ.
(Вы ж самі заканчваеце "У нашаніўскай традыцыі мы пішам так" - гэта такая ж спроба лакальнай стандартызацыі, але не настолькі сістэмным узроўні, як у "Добрапісе").
Я не жадаў "зрэзаць" аўтара артыкула, я дапаўняў тым, што ведаю. Вас ад гэтага занесла ў "нішто"? Такі выпад лічу перабором, абясцэньваеце працу беларусаў, якую трэба ведаць і выкарыстоўваць.
Якое глупства. Расейшчына - не ангельшчына, без рускамоўных не жыве.
———
« «Крынге» й «гішпанскі сорам» абазначаюць пачуцьцё глыбокай няёмкасьці за ганебныя дзеяньні, але маюць рознае паходжаньне й адценьні. Гішпасор — гэта эмпатычная зьбянтэжанасьць за іншага чалавека, тады як «крынге» (ад англ. cringe — скурчвацца) — шырэйшае сьленгавае паняцьце, улучальнае агіду й сорам ня толькі за іншых, але й за свае мінулыя ўчынкі.
Ключавыя адрозненні:
• Гішпанскі сорам (vergüenza ajena) — псыхалягічны фэномен, эмпатычнае перажываньне за чужыя неадэкватныя або ганебныя паводзіны. Гэта пачуццё «па даверанасьці», калі сорамна вам, а ганьбіцца нехта іншы.
• Крынге (cringe) — больш сучаснае, моладзевае слова, якое часта выкарыстоўваецца як рэакцыя на нешта жудаснае, недарэчнае або выклікае агіду. Крынге — гэта калі ад паводзін чалавека літаральна «перакручвае».»
———