Article comments

Belarusian Components Found in Russian Missile that Struck Kharkiv

  • Ось так
    10.03.2026
    А лукаботы нам тут з зянонаботамi расказваюць казкi, што яны ахвяры, а не пасобнiкi пуцiна
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    10.03.2026
    Ось так,
    Паводле расследаванняў і аналізу абломкаў, у расійскіх ракетах і дронах знаходзілі дэталі, вырабленыя ў:
    ЗША
    Вялікабрытаніі
    Германіі
    Швейцарыі
    Нідэрландах
    Японіі
    Паўднёвай Карэі
    Тайвані
    Кітаі
    часам нават Індыі
    The Kyiv Independent

    Усе пасобнікі, прачніся
  • Пытанне
    10.03.2026
    Вяснячка з-пад Вушачы , у абход санкцый, трэба зняць санкцыi каб праз лукашысцкую лазейку камплектуючыя пайшлi законна?
  • Махатма Ганьба
    10.03.2026
    Вяснячка з-пад Вушачы , усе пойдуць з 9 паверха скідацца, і вы за імі? Не трэба свае злачынствы апраўдваць, што іншыя таксама гэтак робяць. Ва ўсіх пералічаных вамі дзяржавах, акрамя Кітая, ёсць дэмакратычныя інстытуты і СМІ, якія без нас разбяруцца. Сочым за сабой, асуджаем памагатых забойцаў - крыварукіх інтэграсаў з "Інтэграла".
  • .
    11.03.2026
    Розніца:
    1. Беларускія кампаненты вырабляюцца на заказ і пастаўляюцца непасрэдна расейскаму вытворцу зброі.
    Беларусь не мае санкцый на пастаўку кампанентаў Расеі, а, наадварот, супрацоўнічае з Расеяй.
    Калі выявіць схему пастаўкі, беларускі вытворца не будзе з ёй змагацца.

    2. Заходнія кампаненты ідуць на глабальны рынак. Скупаюцца падсобнікамі расеян для іншай мэты і так абходнымі пуцямі паступаюць на вытворчасць зброі.
    Захад мае санкцыі на пастаўку кампанентаў вайсковага або падвойнага прызначэння Расеі.
    Калі выявіць схему пастаўкі, заходні вытворца будзе яе выключаць, каб не атрымаць штрафы ад рэгулятара і захаваць рэпутацыю.

    Характэрна, што прыхільнікі Пазняка спрабуюць адбяліць саўдзел беларускіх прадпрыемстваў у вайне і запэцкаць Захад.
  • Лапiдарненька
    10.03.2026
    Пытанне , канечне, не проста ж так Коул лётае ад Трампа
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    10.03.2026
    Махатма Ганьба, не апраўдваб, а прыводжу факты - якія яўна вам не падабаюцца. У расейскай зброі знаходзяць кампаненты з дзясяткаў краін. А беларускія сярод іх - капля ў моры. Статыстыку паглядзіце.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    11.03.2026
    Бо менавіта эканамічныя санкцыі прымушаюць беларускія заводы арыентавацца на расейскі рынак - іншага проста няма.
    Наконт схем, фірма ў Польшчы экспартуе падсанкцыйныя тавары ціпа у Казахстан, але да Казахстана яны фактычна не даязджаюць - выгружаюцца ў рашцы. Такіх схем тысячы, а павязаны ў іх не толькі пасобнікі пуціна ці лукашэнкі, а звычайныя людзі,якім грошы не пахнуць. Толькі чым яны адрозніваюцца ад пасобнікаў? Тым больш калі "пасобнікі" - умоўны працаўнік беларускага інтэгралу ёсць пасобнікам не па сваёй волі? У адрозненне ад удзельнікаў схем па абыходу санкцый.
  • .
    11.03.2026
    Абаронка ў Беларусі заўсёды, з савецкіх часоў супрацоўнічала з Расеяй.
    Магло быць нешта адносна самастойнае: напрыклад, кітайска-беларускі Паланез. Прадавалі яго ў Азербайджан.
    Але пры чым тут Еўразвяз? Нібыта беларускі ВПК на ЕЗ працаваў, а зараз вымушаны пераарыентавацца? Зусім ужо нейкую дзіч пішаце.

    Далей. Я і кажу, што пастаўкі з ЕЗ у РФ праз схемы і з удзелам мутных пасрэднікаў, а з РБ у РФ прамыя з удзелам самога вытворцы. Вы гэта не абверглі.

    Працаўнік "Інтэгралу" можа знайсці іншую працу, гэта не прымусовая праца ў калоніі. І нават у калоніі, для прыкладу, людзі адмаўляліся шыць форму для карнікаў.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    10.03.2026
    Up to 81% of foreign components found in Russian missiles originate in the U.S., LIGA.net wrote on June 19, referencing an obtained document from the Yermak-McFaul Expert Group on Russian Sanctions.

    The next largest shares come from Switzerland (8%), Germany (3.5%), and Japan (3.5%).
  • Ёсік
    10.03.2026
    Ну дык лясьніце па Інтэгралу. лукашэнка ганарыцца й фанабэрыцца, што ён разам з расеяй.
  • 10.03.2026
    Блн . Да угомонитесь уже . Этот многофункциональный регистр разработки 80х прошлого века . Это позор для рф использовать такую дряхлую разработку . Вы еще винт М3 × 10 там найдите или маслянню краску производства РБ и шум на весь мир . Как то мозги вкл .
  • Найперш не галасі!
    10.03.2026
    , дык жа галосяць тыя, каму санкцыі ствараюць перашкоды гнаць у Расею ўсё, што Расеі хочацца, усё што трэба для вайны.
    Калі Ньютана Галоўчанку "санкцыі делают сільнее", то вунь Рыжанкову і Пазьняку моцна пякуць цяжкасці ў камплектацыі Расіі.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    10.03.2026
    Найперш не галасі! , на санкцыях заўсёды нехта добра, вельмі добра, зарабляе - і па адзін, і па другі бок. Таму рэальнасць значна складанейшая, чым ваша галашэнне.

    Дарэчы, Пазняк за персанальныя санкцыі. А вы?
  • Найперш не галасі!
    10.03.2026
    Вяснячка з-пад Вушачы ,
    1) пазьнякоўскі спіс персаналіяў ў студыю. І механізм дзеяння.
    Не?
    Значыць, хлусня.

    2) але ўсё адно хлусня, бо размова тут пра эканамічныя санкцыі, якія вы адразу стараецеся падмяніць іншым сэнсам - казкамі пра персанальныя санкцыі ад Пазьняка.

    3) то хай Пазьняк і арганізуе персанальныя санкцыі.
    Пакуль што толькі мянціць языком пра агульную адмену санкцый, без падзелу на "мірныя", "ваенныя", "персанальныя" ці прыдумайце якіясь яшчэ. ))
  • .
    11.03.2026
    Немагчыма знайсці сцвярджэнне Пазняка за персанальныя санкцыі.
    Глядзеў яго фэйсбук за апошнія гады, тэлеграм-каналы яго і Вольнай Беларусі.
    Нават слова "персанальны" не сустракаецца.

    Калі ёсць, прывядзіце, калі ласка, цытату цалкам і дайце першакрыніцу.
    Ужо даўно, пастаянна, яго прыхільнікі прыводзяць доўгія і кароткія тлумачэнні, за якія санкцыі Пазняк, пры гэтым крыніцу сказаць не могуць.
    Дайшло да абсурду: калі спытаць у гугла "Пазняк за персанальныя санкцыі", яго ШІ пацвярджае і дае цытаты ананімаў з каментарыяў у Нашай Ніве і Хартыі-97.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    11.03.2026
    Найперш не галасі! , беларускія заводы вымушаны перапрафіляюцца на расейскі рынак, бо заходнія рынкі часткова або цалкам заблакаваныя санкцыямі.
    Гэта датычыцца не толькі грамадзянскай прадукцыі, але і абарончага комплексу, дзе вытворчасць і пастаўкі цяпер арыентаваныя на расею.
    Фактычна санкцыі робяць Беларусь яшчэ больш залежнай ад рашкі. І ясна што ў першую чаргу яны выгодныя менавіта рашцы.

    Дык вы адкажыце нарэшце - вы за ці супраць персанальных санкцый?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць